Дадзеная паслуга адразу ж пачала карыстацца вялікім попытам. Так, па заяве віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Чарнышэнка, ёю ўжо паспела скарыстацца каля 70 тысяч невылечна хворых на галаву людзей, для якіх альтэрнатыўная эўтаназія застаецца апошнім шанцам скончыць сваё жыццё, поўнае пакутаў і нягод.
Раўналежна гэтыя ж людзі маюць шанец паўдзельнічаць у «Гульні ў кальмара», дзе толькі пакінутыя ў жывых атрымаюць прыз — мыліцы і ордэн «За мужнасць». Хто будзе спрытней і хітрэй — зможа атрымаць некаторыя грошы для выплаты крэдытаў і іпатэк, у якія дзяржава ўганяе насельніцтва загадзя.
Сваякі добраахвотнікаў атрымліваюць аднаразовую суцяшальную выплату, якая залежыць ад напоўненасці бюджэту мясцовага рэгіёна і шчодрасці ўладаў: у Тыве давалі жывога барана, хтосьці атрымаў 3 мяхі бульбы, а вось жыхарам Сахаліна выдавалі па пяць кіло рыбы на рыла.