Партал «Дзяржпаслугі» пачаў прадастаўляць усім грамадзянам магчымасць альтэрнатыўнай эўтаназіі шляхам запісу ў добраахвотнікі на «спецаперацыю»

Партал «Дзяржпаслугі» пачаў прадастаўляць усім грамадзянам магчымасць альтэрнатыўнай эўтаназіі шляхам запісу ў добраахвотнікі на «спецаперацыю»

Дадзеная паслуга адразу ж пачала карыстацца вялікім попытам. Так, па заяве віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Чарнышэнка, ёю ўжо паспела скарыстацца каля 70 тысяч невылечна хворых на галаву людзей, для якіх альтэрнатыўная эўтаназія застаецца апошнім шанцам скончыць сваё жыццё, поўнае пакутаў і нягод.

Раўналежна гэтыя ж людзі маюць шанец паўдзельнічаць у «Гульні ў кальмара», дзе толькі пакінутыя ў жывых атрымаюць прыз — мыліцы і ордэн «За мужнасць». Хто будзе спрытней і хітрэй — зможа атрымаць некаторыя грошы для выплаты крэдытаў і іпатэк, у якія дзяржава ўганяе насельніцтва загадзя.

Сваякі добраахвотнікаў атрымліваюць аднаразовую суцяшальную выплату, якая залежыць ад напоўненасці бюджэту мясцовага рэгіёна і шчодрасці ўладаў: у Тыве давалі жывога барана, хтосьці атрымаў 3 мяхі бульбы, а вось жыхарам Сахаліна выдавалі па пяць кіло рыбы на рыла.

Корреспондент

Leave a Reply