Чаму насамрэч варта баяцца не распаду РФ, а таго, што ён не адбудзецца?

Чаму насамрэч варта баяцца не распаду РФ, а таго, што ён не адбудзецца?

Хто і навошта палохае свет развалам РФ? Чаму насамрэч свет толькі выйграе ад гэтага? Вось як на гэтыя пытанні адказвае Форум Вольных Народаў постРасеі.

Уся цяперашняя крамлёўская вертыкаль, а таксама яе разнастайныя адгалінаванні-нашчадкі – як вар’яты імперцы аля Прыгожын-Кадыраў, так і псеўдаліберальная маскоўская псеўдаапазіцыйная тусоўка (такія ж чэкісцкія ваўкі, толькі часова ў авечай шкуры) працягваюць прасоўваць наратывы немагчымасці і катастрафічных сцэнарыяў развала Расеі.

І ў гэтыя маніпуляцыі і мантры, на жаль, да гэтага часу верыць вельмі шмат людзей, уключна з некаторымі стэйкхолдэрамі і лідарамі меркаванняў у краінах НАТА і ЕС, лічачы самазахаванне Расеі як адзінай дзяржавы абсалютна безальтэрнатыўным і само сабой зразумелым.

Здаецца, у гэтым захапленні, «рызык», «хаосу» і «пагроз» ад дэмантажу РФ, многія забываюць, якім дабром для ўсяго свету і Еўропы стаў развал СССР. А шкадуе сёння аб ім толькі той, хто яго лічыць (прабачце за цытаванне тэрарыста) «найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагоддзя» – мы з вамі выдатна ведаем, хто менавіта…

Але, вядома ж, з гэтым вар’ятам і ваенным злачынцам і інфіцыраваным ім вірусам рашызму (мікса культу пераможнасці і былой ілюзорнай «велічы») каля 85% жыхароў РФ, не пагодзяцца дзясяткі мільёнаў свабодных грамадзян у Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Літве, Румыніі, Латвіі, Балгарыі, Казахстане, Украіне, Эстоніі, Арменіі, Суомі, Сакартвела, Германіі, Малдове, Славакіі, Азербайджане і г.д.

У сваёй імперскай прапагандзе чэкісты апелююць да чатырох асноўных «пагрозаў ад развалу РФ»:

1. Распаўзанне ядзернай зброі.

2. Узмацненне Кітая.

3. Кошт і гарантыі паставак рэсурсаў (у першую чаргу газу і нафты).

4. Вайна ўсіх супраць усіх.

На ўсю гэтую танную прапагандысцкую лухту нам ёсць што адказаць:

1. Усе новыя дзяржавы пострасейскай прасторы згодны і адразу ж у абавязковым парадку, пад кантролем МАГАТЭ, ААН, краін ЕС і НАТА поўнасцю адмаўляюцца ад ядзернай зброі (а таксама ўсіх відаў іншай зброі масавага паражэння), чым забяспечваюць поўную дэнуклеарызацыю ўсёй Усходняй Еўропы і Паўночнай Азіі.

2. Новыя незалежныя дзяржавы ў Цэнтральнай і Усходняй Азіі – Ціхаакіянская Федэрацыя (Прымор’е, Прыамур’е, паўночная частка Карафута), Злучаныя Штаты Сібіры, Буратыя, Рэспубліка Камчатка і Чукотка, Алтай, Хакасія, Тува і іншыя – будуць у першую чаргу эканамічнымі і гандлёвымі партнёрамі, а таксама саюзнікамі для Японіі, Рэспублікі Карэя, ЗША, Рэспублікі Кітай (Тайвань), Канады і Аўстраліі, а не КНР.

Гэта значыць, якраз наадварот, яны будуць стрымліваць усё больш неадэкватныя імперскія амбіцыі КНР на Поўначы, чым істотна скароцяць поле для манеўру «імператара Сі» з кампаніяй на Поўдні, Паўднёвым Усходзе і Усходзе Азіі.

Магчыма, ва ўсходняй Азіі і/ці Ціхаакіянскім рэгіёне ўзнікне і пэўны аналаг НАТА па стрымліванні мілітарызму, экспансіі і агрэсіі КНР, куды акрамя вышэйпералічаных краін змогуць далучыцца і В’етнам, Тайланд, Інданезія, Манголія, Казахстан, Кыргызстан і нават Індыя.

3. Няма ніякага «расейскага» газу і нафты. Ёсць цюменскі, башкірскі, нагайскі і татарскі газ. Няма ніякага «расейскага» золата, лясоў, алмазаў, збожжа, нікеля і алюмінія. Ёсць сібірскія, бурацкія, уральскія, айрацкія, карэльскія, якуцкія, кубанскія, данскія і паморскія.

Расейскія сёння ёсць толькі імперыялізм, каланіяльная палітыка, тэрарызм, безвыходнасць і вар’яцтва.

Калі ж Імперская РФ спыніць сваё фармальнае існаванне, замест аднаго, вельмі ненадзейнага, агрэсіўнага і неадэкватнага пасярэдніка Крамля з ядзернымі боегалоўкамі і прапагандысцкімі RT і Sputnik TV, ёй на змену прыйдзе некалькі розных, канкуруючых пастаўшчыкоў, якія будуць змагацца за пакупніка. Кошт рэсурсаў не толькі нармалізуецца праз зніжэнне ўплыву палітычных і пазарынкавых фактараў на кошты, але і значна дыверсіфікуецца.

Словам, пакупнікі і спажыўцы (у першую чаргу ў краінах ЕС) істотна выйграюць.

4. Так, рызыкі новых канфліктаў, асабліва ў пэўных месцах «разлому» – магчымыя. Але, як паказвае досвед развалу СССР, калі падобныя рэчы штучна не стымулююцца звонку (у першую чаргу Масквой, а цяпер, магчыма, і Пекінам) – іх можна прэвентыўна мінімізаваць.

У мірным рашэнні і кампрамісе зацікаўлены ўсе дзяржавы пострасейскай прасторы, паколькі менавіта яны залог іх уласнага развіцця, поспеху і міжнародных інвестыцый.

І гэта яшчэ мы не ўспамінаем аб усіх дадатковых як глабальных (ядзерных, эканамічных, рэсурсных, ваенных, энергетычных, кліматычных), так рэгіянальных (Блізкі Усход, Цэнтральная Азіі, Каўказ, рэгіён Сахеля) і лакальных (Украіна, Сірыя, Беларусь, Боснія, Малдова, Сакартвела) геапалітычных бенефітах ад дэмантажу цяперашняй РФ: спыненне падтрымкі і куратарства тэрарыстычных і вельмі аўтарытарных рэжымаў па ўсім свеце (Венесуэла, Іран, КНДР, Афганістан, Беларусь, Таджыкістан, Туркменістан і г.д.), спыненне «палітыкі» ўлівання брудных крывавых грошай і рэсурсаў усіх ультраправых і ультралевых сіл у краінах ЕС, падтрымка тэрарыстычных структур па ўсім свеце, гібрыдныя атакі і проксі-войны (кібер, электаральныя і прамога дзеяння, як вось падрыў складоў у Чэхіі і «Навічок» у СК), значнае зніжэнне нафтагазавага шантажу, спыненне дзейнасці ЧВК у Цэнтральнай Афрыцы, маментальнае заканчэнне агрэсіі, акупацыі і вайны ва Украіне etc.

Корреспондент

Leave a Reply