Украіна павышае стаўкі: Вярхоўная Рада афіцыйна завіла аб праве паняволеных Масквой народаў на самавызначэнне

Украіна павышае стаўкі: Вярхоўная Рада афіцыйна завіла аб праве паняволеных Масквой народаў на самавызначэнне

Парламент Украіны сёння прыняў пастанову “Аб падтрымцы права на самавызначэнне народаў Расейскай Федэрацыі”.

Дакумент, аўтарамі якога выступілі 14 народных дэпутатаў з розных парламенцкіх фракцый і груп, атрымаў пераканаўчую падтрымку ў сценах парламента: 298 галасоў з 226 неабходных.

У пастанове гаворыцца аб тым, што “Расея ажыццяўляе генацыд паняволеных народаў”, у прыватнасці, выкарыстоўваючы для гэтага мабілізацыю.

Таксама Украіна заклікала міжнародную супольнасць аказваць ціск на Расею з мэтай спынення рэпрэсій у дачыненні да лідараў і ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчых рухаў народаў РФ. Кіеў просіць ААН, Еўрапарламент і НАТА аказваць садзейнічанне прыгнечаным народам у рэалізацыі іх права на самавызначэнне.

Нагадаем, што ў 2019 годзе Вярхоўная Рада Украіны адобрыла праект пастановы №10125 аб звароце парламента да міжнароднай супольнасці па новых санкцыях супраць РФ праз парушэнні правоў карэнных народаў у Расейскай Федэрацыі. Тады ў дакуменце выкарыстоўваўся тэрмін “карэнныя народы РФ”. Відавочна, зараз Кіеў афіцыйна будзе называць чачэнцаў, інгушаў, кумыкоў, татараў, башкір, калмыкаў, буратаў, эрзян і іншыя народы, якія дэманструюць імкненне да незалежнасці, паняволенымі народамі.

Нашы крыніцы ў МЗС Украіны паведамляюць, што ўкраінскіх парламентарыяў натхнілі на прыняцце пастановы дзве падзеі:

а) эрзянскі нацыянальны з’езд, які прайшоў на днях у Эстоніі;

б) пратэсты кумыкоў у Дагестане.

Кумыкскае пытанне знаходзіцца пад пільнай увагай украінскіх палітыкаў і дыпламатаў праз нечаканы ўсплеск пратэстных настрояў на Поўначы Кумыкіі.

Корреспондент

Leave a Reply