З Днём суверэнітэту: у Башкартастане адкрылі помнік генералу Шаймуратаву

З Днём суверэнітэту: у Башкартастане адкрылі помнік генералу Шаймуратаву

Сёння жыхары рэспублікі ўспамінаюць аб тым, што некалі іх радзіма абвясціла суверэнітэт. Нагадаем, 11 кастрычніка 1990 года дзякуючы рэспубліканскай грамадскасці, дзякуючы Башкірскаму нацыянальнаму руху рэспубліка набыла дзяржаўны суверэнітэт, гэта значыць незалежнасць.

«Дзякуючы гэтаму, хоць абмежаванаму, але суверэнітэту, наша рэспубліка змагла стаць адным з лідараў развіцця сярод нацыянальных рэспублік.

На жаль, сёння ўсе гэтыя заваёвы жыхароў Башкартастана згорнуты і патаптаны.

Акрамя таго, сёння рэспубліка не мае нават таго, што мела пры Савецкім саюзе.

Гэта значыць, што ідзе не проста стагнацыя развіцця, а поўны рэгрэс.

У дадзены момант адукаваныя людзі разумеюць, што толькі поўная незалежнасць, свабода ва ўнутраных і замежных справах зможа выцягнуць нас з таго балота, куды завяла нас палітыка Пуціна», – нагадвае Башкірскі Нацыянальны Палітычны Цэнтр.

Некалі Башкартастан сапраўды меў нейкую аўтаномію і мог самастойна вырашаць вузкае кола пытанняў унутранага рэспубліканскага парадку дня.

Зараз у расейскіх калоніях сітуацыях зусім іншая. Масква сфармулявала вобраз «ідэальнага башкіра», патронам якіх з’яўляецца ўдзельнік прыгнечання Тамбоўскага паўстання, ахоўнік Крамля генерал Мінігалі Шаймуратаў.

Сёння ва Уфе (пад гімн РФ, а не Башкартастана) яму адкрылі помнік. Каб памяталі: галоўная місія башкартастанцаў – служыць Маскве, быць салдатам імперыі. Не так важна, татарын ты ці башкір: каб быць прыкладам, ты павінен быць адданым Маскве.

Упэўненыя, што гістарычная місія башкірскага і татарскага народаў у здабыцці свабоды і стварэнні ўласных дзяржаў. Башкіры і татары павінны стаць сімвалам свабоды, а не помнікам рабству.

Корреспондент

Leave a Reply