На 700 тысяч «Лад» менш?

На 700 тысяч «Лад» менш?

Выданне Forbes паведамляе, што 700 тысяч чалавек пакінулі Расею пасля абвяшчэння Пуціным мабілізацыі. Увага, пытанне! На колькі неабходна будзе памножыць гэтую лічбу пасля першых беззваротных страт сярод мабілізаваных, а таксама напярэдадні другога этапа магілізацыі?

З гэтых 700 тысяч у Казахстан выехала 200 тысяч чалавек, а ў Грузію — 53 тысячы. І гэта яшчэ не мяжа, бо масавыя ўцёкі працягваюцца.

Пераважна гэта мужчыны прызыўнога ўзросту, якія выязджаюць, каб не патрапіць пад мабілізацыю. Убачыўшы, як жывуць у іншых краінах і асвоіўшыся там, значная частка з іх ужо не пажадае вяртацца.

Канешне ж, такі адток працаздольнага насельніцтва адаб’ецца не толькі на эканоміцы краіны, але і на яе дэмаграфіі. Узровень жыцця і так увесь час зніжаўся праз санкцыі, а зараз гэта будзе адбывацца яшчэ больш імкліва. На ўсё гэта накладзецца нізкая нараджальнасць і высокая смяротнасць, якая ўсе апошнія 20 гадоў толькі стабільна памяншае насельніцтва РФ, нягледзячы на фэйкавыя графікі ад урада аб росце нараджальнасці.

Адзіная і апошняя магчымасць для Крамля папоўніць свае запасы рабоў (старой-новай нафты) — захоп тэрыторый іншых дзяржаў і наплыў мігрантаў.

Але і з тым, і з іншым у Крамля таксама ўзнікаюць вялікія праблемы:

1. Насельніцтва акупаваных тэрыторый збягае яшчэ хутчэй, чым сваё ўласнае. Нават не дапамагаюць жорсткія меры па ўтрыманні мясцовага насельніцтва. Да таго ж пройгрышы на фронце пакідаюць Крамлю ўсё менш захопленых земляў.

2. Усё менш мігрантаў жадаюць ехаць у краіну, дзе ўзровень жыцця ўвесь час пагаршаецца, а ўзровень нацызму толькі расце. Да таго ж гэтыя мігранты не асабліва імкнуцца да рускаміра, хоць гэта адзін са слупоў імперыі.

Корреспондент

Leave a Reply