Два света, дзве цывілізацыі, адна вайна
Пры праглядзе відэа з сотнямі і тысячамі мабілізаваных, якія бяздумна ідуць, куды іх вядуць, узнікаюць міжвольныя асацыяцыі з праглядам старых кадраў хронік Другой сусветнай, дзе гітлераўцы вядуць вялікія калоны савецкіх палонных. Яны могуць не ісці: яны яшчэ не знясіленыя, паколькі ўзяты ў палон нядаўна. І іх у сотні разоў больш, чым канваіраў, і канваіры сапраўды са ўсімі не зладзяцца. Нават калі загінула б нейкая частка — большасць адолела б канваіраў даволі хутка. Але яны аб такім нават не думаюць. Яны проста асуджана ідуць. Нехта спадзяецца згубіцца ў дарозе і збегчы, але такіх адзінкі. Вялікая частка крочыць туды, куды вядуць. Уся гэтая оруэлаўшчына навявае адчуванне безвыходнасці. Мяса разумее, што яно мяса, а таксама разумее, што яго вядуць на забой, а ўсё роўна ідзе. Бо ўсе ідуць.
Калі з вайны вяртаюць абмяняных палонных, то ва Украіне сваіх сустракаюць як герояў. Там гэта становіцца ўсеагульным святам, у якім жадаюць паўдзельнічаць нават проста выпадковыя мінакі, якія не ведалі аб гэтай падзеі. Яны падыходзяць да месца прыбыцця вызваленых, каб парадавацца разам з усімі. Часта бывае так, што пасля палону байцы дзівяцца, як шмат незнаёмых людзей ведае іх па імені і перажывае за іх.
Калі ў РФ з вайны вяртаюць абмяняных палонных, то да месца іх сустрэчы нават найбліжэйшыя сваякі не заўсёды прыходзяць. З тых, хто прыязджае заўсёды — толькі прапагандысты, якія здымаюць чарговы матэрыял.
Калі ва Украіне вязуць дадому катафалкі з загінуўшымі байцамі, то па ўсіх гарадах і вёсках людзі становяцца перад гэтымі канвоямі на калені, дзякуючы загінуўшых байцоў, якія аддалі жыццё ў імя свабоды сваёй краіны.
Там, ва Украіне, імкнуцца не зваць загінулых абаронцаў сухой фармулёўкай «груз 200», а кажуць, што байцы вяртаюцца дадому «на шчыце».
Калі ў РФ вязуць дадому целы загінуўшых, то ў большасці выпадкаў іх сустракаюць толькі сваякі. У каго няма сваякоў — у тых на пахаванні прысутнічаюць толькі магільшчыкі. Часам, за рэдкім выключэннем, улады ладзяць пахавальную цырымонію з усімі воінскімі ўшанаваннямі — трэба ж па зомбаскрыні паказаць насельніцтву «добрае» стаўленне і «клопат» аб сваіх героях.
Калі ва Украіне малююць муралы і карціны, пішуць кнігі, здымаюць фільмы, складаюць песні ў гонар сваіх загінуўшых або якія праслаўляюць у баі — імкнуцца паказаць іх як звычайных людзей, якія ператварыліся ў апору сваёй краіны, калі надышлі цяжкія часы.
Калі ў РФ малююць муралы і карціны, пішуць кнігі, здымаюць фільмы, складаюць песні ў гонар сваіх загінуўшых або якія праслаўляюць у баі — у гэтых творах не можа быць ніякай іншай выявы «абаронцы», акрамя ваеннай машыны для забойстваў, якой ён стаў ужо ад нараджэння.
Leave a Reply