«Расея-2022 – ні цвікоў, ні падшыпнікаў»: Ціхвінскі вагонабудаўнічы завод у чэрвені застанецца ў прастоі

«Расея-2022 – ні цвікоў, ні падшыпнікаў»: Ціхвінскі вагонабудаўнічы завод у чэрвені застанецца ў прастоі

Усё большая колькасць расейскіх прадпрыемстваў адчуваюць на сабе ўплыў карысных санкцый. Вось і Ціхвінскі вагонабудаўнічы завод (Ленінградская вобласць) быў вымушаны спыніць вытворчасць праз тое, што падшыпнікі закупляліся ў ЗША. Пастаўкі пасля ўварвання РФ ва Ўкраіну спыніліся, а аналагі амерыканскаму вырабу да гэтага часу не знойдзены ні на расейскім рынку, ні сярод “сяброўскіх краін”. Хоць, здавалася б, падшыпнікі – гэта проста, нават савецкая прамысловасць гэта ўмела.

Нагадаем, што ў 2015 годзе праграма “імпартазамяшчэння” мусіла была быць выканана да 2020-га.

Пры гэтым варта адзначыць, што Аб’яднаная вагонная кампанія (АВК) – найбуйнейшы ў РФ вытворца грузавога рухомага складу падвышанай грузападымальнасці. Акрамя вагонабудаўнічых і вагонарамонтных вытворчасцей у Ціхвіне, кіруе інжынірынгавым цэнтрам, танк-кантэйнерным аператарам Unicon 1520, займаецца выпускам кампанентаў для рухомага саставу і яго лізінгам (пад брэндам Rail1520), мае шырокую сэрвісную сетку ў СНД.

АВК скардзіцца на “аб’ектыўныя цяжкасці з крытычнымі камплектуючымі для падшыпнікаў, якія вырабляюцца на сумесным з амерыканскай кампаніяй Timken прадпрыемстве, размешчаным на ціхвінскай прампляцоўцы”. Да гэтага часу названае СП забяспечвала да паловы запатрабаванняў холдынгу АПК у касетных падшыпніках. Але ў выніку ўведзеных санкцый амерыканскі бок прыняў рашэнне адмовіцца ад паставак і цалкам спыніў іх.

Ясна, што гэты выпадак ня такі эпічны, як са знакамітым якуцкім «народным скульптарам», які без замежных матэрыялаў страціў магчымасьць ляпіць свае шэдэўры з гною. Але з кожным днём такіх выпадкаў становіцца ўсё больш. І тэмп толькі нарастае.

Корреспондент

Leave a Reply