Зноў Пушкін: ці патрэбны расейцам Дзень рускай мовы

Зноў Пушкін: ці патрэбны расейцам Дзень рускай мовы

6 чэрвеня ў  РФ адзначаюць Дзень рускай мовы. Афіцыйна гэта міжнародны дзень, прысвечаны рускай мове, арганізаваны ААН у 2010 годзе. Аднак, пасля таго, як Масква паказала ўсю сваю сутнасць, напаўшы на Украіну, у шматлікіх краінах стаўленне да рускай мовы змянілася. Цікава, што і ў самой Расіі яно пачало мяняцца.

Пуцінцы спрабуюць “ачысціць” рускую мову ад англіцызмаў — настолькі вялікі маюць страх перад Вялікабрытаніяй і ЗША.

У Крыме быў створаны адмысловы слоўнік для барацьбы з англіцызмамі — лагічны крок пасля закліку адмяніць вывучэнне ангельскай мовы ў крымскіх школах. І слушна, бо за мяжу ўсё адно не выпусцяць, а ў Расіі “гэтая вашая ангельская не патрэбная”.

Гэта далёка не першая спроба барацьбы з іншаземнымі словамі ў рускай мове.

Але гэтая ёсць адной з самых анекдатычных. Што можна выйграць, калі замест “лобби” пісаць “вестибюль” (vestible) альбо “холл” (hall)? Замена “мейк-ап” на “макияж” — гэта замена ангельскага слова на французскае (maquillage). Слова “энергия” старажытнагрэчаскае (ἐνέργεια), “деньги” (тенге) — цюркскае, “билет” (billet) — французскае, “интернет” (Internet) — ангельскае, “аренда” (arrendare), “тенденция” (tendo) і “информация” (informātiō) — лацінскія.

У сацыяльных сетках раяць рыць глыбей, аж да “Чему не восолеши, чето ти есемо водала ковати. А водале ми еси хамече; а чи за то не даси, а восоли ми вѣсть”.

Часам словы, якія не спадабаліся складальнікам слоўніка, раяць замяняць грувасцкімі канструкцыямі. Напрыклад, замест “ток-шоу” належыць казаць “телепередача разговорного жанра”, а замест “ньюсмейкер” — “человек, создающий инфоповод”. Цікава, што сказаў бы Аляксандр Пушкін, у дзень народзінаў якога і адзначаюць Дзень рускай мовы.

Дарэчы, пра самога Пушкіна.

Вось што аб ім кажа Nationalverräter: “Шмат для каго ён з’яўляецца прыкладам, творцам сучаснай рускай мовы (гэта не так, стваральнік сучаснай рускай мовы — нарадзінец Украіны Луначарскі), зоркай рускай паэзіі і г.д.

Для мяне Пушкін заўсёды быў выдатным прыкладам таго, як улада ў Расіі працуе з дзеячамі культуры. Ён прайшоў шлях ад палымянага прыхільніка свабод да прыдворнага паэта Мікалая Палкіна, які вырашыў стварыць новую гісторыю, культуру, і гэтак далей.

У выніку ён быў забіты шляхетным французам, які пабудуе выдатную кар’еру ў сябе на радзіме, Дантэс быў дэпутатам, а потым і ўвогуле стаў пажыццёвым сенатарам. Мікалай жа вырашыў не сварыцца з Францыяй з-за свайго прыдворнага блазна і проста выслаў барона прэч. Усё жыццё Пушкіна — гэта ўрок, да чаго прыводзіць канфармізм”.

Уласна, вельмі канцэптуальна, што Дзень рускай мовы адзначаецца менавіта сёння — ён для большасці расейцаў і з’яўляецца праявай канфармізму. А калі скончыцца канфармізм, скончыцца і руская мова — бо ўсё большая колькасць прадстаўнікоў карэнных народаў РФ разумеюць, што руская нясе пагрозу знікнення іх родных мовам.

Корреспондент

Leave a Reply