«Вайна становіцца ўсё даражэй»: расійцаў просяць ці прымушаюць непасрэдна аплачваць крамлёўскую агрэсію ва Украіне

«Вайна становіцца ўсё даражэй»: расійцаў просяць ці прымушаюць непасрэдна аплачваць крамлёўскую агрэсію ва Украіне

Вядома, вайна і так ідзе на сродкі бюджэту РФ, што значыць за грошы, так ці інакш выціснутыя з усіх грамадзян Расіі. Штодня на вайну траціцца гадавы бюджэт аднаго з рэгіёнаў РФ — больш за 20 млрд. рублёў. Але ўсё больш відавочна, што і гэтых грошай катастрафічна бракуе. Таму прыходзіцца дзе перакананнем, а дзе і прымусам заахвочваць расійцаў заплаціць за гэтую вайну яшчэ раз.

Напрыклад, у прараZZійскіх пабліках даюць справаздачу аб тым, «што змаглі закупіць для фронту Наваросіі», суправаджаючы справаздачу скаргамі.

«Усё абышлося вельмі дорага. Вайна становіцца ўсё даражэй і даражэй. Просьба да ўсіх неабыякавых людзей не забываць аб матэрыяльнай падтрымцы рабят у акопах. Памятайце аб тым, што чым больш яны заб’юць там ворагаў, тым менш іх прыйдзе да нас. І менавіта ў гэты момант нашыя байцы ратуюць нас ад смерці і нашых з вамі родных», — пераконваюць аўтары.

Але, відавочна, гісторыі пра злых бандэраўцаў, якія прыйдуць забіваць расійцаў, калі іх не спыніць, не валодаюць дастатковым эфектам, таму што расійцы не вельмі спяшаюцца ахвяраваць на такое свае крэўныя рублі. Таму пачашчаюцца выпадкі, калі патрэбы «другой арміі» свету абавязваюць пакрыць расійскіх бюджэтнікаў.

У распараджэнні адміністрацыі Сарочынскай гарадской акругі, апублікаваным у сацсетках, указана, што неабходна сабраць 249 тыс. руб. на рэчы для 20 салдат. На гэта скідаюцца бюджэтнікі: настаўнікі па 500 руб., завучы і дырэктары школ — па 1 тыс. руб.

«З нас зноў збіраюць грошы на дапамогу салдатам! А дзяржава не забяспечвае іх? А заробак зрэзалі з лютага», — наракаюць аўтары.

Што ж, «цярпі, мая прыгажуня», як параіў лідар.

І пакуль расійцы не будуць гатовыя да рашучага супраціву, ім давядзецца аплачваць гэтую вайну зноў і зноў. А рахунак у жыццях сыноў, мужоў і бацькоў падаецца асобна.

Корреспондент

Leave a Reply