Ульянаўскі кат Сяргей Балдзін санкцыянаваў катаванні зняволеных мусульманаў

Ульянаўскі кат Сяргей Балдзін санкцыянаваў катаванні зняволеных мусульманаў

13 красавіка ў турме Дзімітраўграда Ульянаўскай вобласці былі збітыя зняволеныя мусульмане. Байцы зводнага атрада УФСВП падчас ператрусаў, якія праводзіліся у святы для мусульман месяц Рамадан, знішчылі прыналежныя вязням асобнікі Святога Карана і малітоўныя кілімкі, абражалі і зневажалі зняволеных у адносінах да іх рэлігіі і нацыянальнасці. Адзін са зняволеных, Расанбек Бекмурзаеў, пасля атрыманых траўм і калецтваў быў шпіталізаваны.

У знак пратэсту дзясяткі зняволеных парэзалі сабе рукі і жываты, каб дабіцца дакументавання атрыманых траўм і візітаў пракурора наглядчыка і грамадска-назіральнай камісіі. Іх у гэтым падтрымалі і вязні з іншых блокаў, не мусульмане.

Больш за сто арыштантаў абвясцілі галадоўку. Але 3 траўня сваякі асуджаных і праваабаронцы паведамілі, што зняволеныя спынілі пратэстную акцыю, страціўшы надзею дамагчыся вынікаў такім чынам.

Як і трэба было чакаць, ніякія «праваахоўныя органы Расеі» нікога з катаў не прыцягнулі да адказнасці. Расейцы толькі адправілі ва Ўльянаўскую вобласць сваю «шасцёрку» Мансура Салтаева па мянушцы «ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Чачні». Мансур наведаў турму ў Дзімітраўградзе і адразу заявіў, што з рэлігійных матываў там нікога не катуюць.

Нашы крыніцы з ліку работнікаў сістэмы УФСВП паведамлялі нам, што за катаваннямі мусульман стаіць начальнік ульянаўскага УФСВП Сяргей Балдзін, які:

– асабіста санкцыянаваў як мінімум тры збіцці зняволеных у перыяд з 1 па 11 красавіка;

– пасля таго, як у СМІ трапіла інфармацыя пра абвяшчэнне галадоўкі – распарадзіўся шантажаваць і запалохаць траіх зняволеных, на вачах якіх раней быў разарваны Святы Каран;

– даў загад байцам зводнага атрада УФСВП на катаванні рабят з Чачні і Інгушэціі, якіх Балдзін палічыў «завадатарамі бунту».

Спадзяемся, што мусульмане – як зняволеныя, так і тыя, хто на волі – больш не будуць сабе рэзаць жываты. Для гэтага публікуем асабістыя тэлефонныя нумары палкоўніка Балдзіна: 790-584-256-81, 792-253-260-43.

Корреспондент

Leave a Reply