У расіян з-за санкцый могуць скончыцца патроны: у Барнауле скароцяць больш за 300 супрацоўнікаў патроннага завода

У расіян з-за санкцый могуць скончыцца патроны: у Барнауле скароцяць больш за 300 супрацоўнікаў патроннага завода

Пра гэта паведаміў шэраг расейскіх СМІ. Інфармацыю пра звальненні, што маюць адбыцца, таксама пацвердзілі на прадпрыемстве і ў рэгіянальным мінпраме. Санкцыі нам толькі на карысць, гэта агульнавядомы факт. А патронны завод скарачае аб’ём вытворчасці праз рост пацыфізму.

Барнаульскі патронны завод — адзін з найбуйнейшых расійскіх вытворцаў такой прадукцыі. Ён выпускае больш за 160 найменняў спартыўна-паляўнічых патронаў для наразной і гладкаствольнай зброі, для пісталетаў, а таксама больш за 20 варыянтаў ваенных патронаў.

Да пачатку «спецаперацыі» справы ў завода ішлі больш чым добра — толькі ў 2020 годзе прадпрыемства нарасціла аб’ём экспарту ў паўтара разы. За апошнія тры гады Барнаульскі патронны завод экспартаваў больш за 1 млрд. патронаў больш чым у 30 краін. 70% патронаў ішло на экспарт, у асноўным на “загніваюшчы захад” — сярод асноўных пакупнікоў былі прадпрыемствы Паўночнай Амерыкі, у тым ліку завод працаваў на рынку ЗША пад гандлёвымі маркамі мясцовых пастаўшчыкоў. Таму ўвядзенне санкцый з боку заходніх краін і разбурэнне лагістычных ланцужкоў ударылі па патронным заводзе вельмі адчувальна: больш за 300 працаўнікоў Барнаульскага патроннага завода будуць афіцыйна скарочаны.

Антон Сцяпанаў, намеснік кіраўніка холдынгавай кампаніі «Барнаульскі станкабудаўнічы завод» (БСЗ), у якую ўваходзіць Барнавульскі патронны завод, б’е сябе ў грудзі, што работнікі будуць скарочаныя ў поўнай адпаведнасці з законам — з апавяшчэннем за два месяцы і выплатай ўсіх належных сродкаў. Больш за тое, прадпрыемства спрабуе працаўладкаваць сваіх супрацоўнікаў, для чаго вядзе перагаворы з усімі буйнымі заводамі горада і краю.

Так, шанцы знайсці новую працу ў скарочаных працаўнікоў ёсць, але на ўсіх гэтых шанцаў не хопіць. Зрэшты, частка працаўнікоў з улікам выплат можа адмовіцца ад працаўладкавання ўлетку.

Рана ці позна санкцыі даб’юць не толькі да патроннага завода, але і да ўсіх іншых расейскіх прадпрыемстваў, дзе могуць выпускаць хоць нейкую зброю. Таму даволі хутка расейцы змогуць абараняцца хіба што палкамі і камянямі.

Корреспондент

Leave a Reply