Штучна ўтрымліваць даваенны курс РФ можа не даўжэй за пару месяцаў

Штучна ўтрымліваць даваенны курс РФ можа не даўжэй за пару месяцаў

Курс рубля і валютны баланс

Банк Расеі паведаміў, што з 18 лютага 2009 года міжнародныя рэзервы Расеі скараціліся на $38,8 млрд. Маніторынг “Ідэль-Урал”.

Цяпер яны складаюць $604,4 млрд. З гэтых $604 млрд $315 млрд замарожана яшчэ ў пачатку вайны на даляравых рахунках. Прыблізна $150 млрд складае манетарнае золата, якоў РФ у сакавіку неаднаразова спрабавала прадаць на знешніх рынках і каля $150 млрд ЗВР ЦБР меркавана размешчана ў юанях і іншых валютах. Што і складае адзіную ліквідную (ва ўмовах санкцый) частку золатавалютных рэзерваў ЦБР.

Гэта значыць, выдаткаваўшы каля  $40 млрд у сакавіку на інтэрвенцыі па падтрымцы штучна ўмацаванага курса рубля, ЦБР выдаткаваў амаль траціну ўсіх даступных яму рэзерваў.

Нагадаем, што “афіцыйны” курс рубля, які прайшоў за апошнія тры тыдні адваротны шлях са 123 да 83  RUB/USD, з’яўляецца толькі “ідэалагічным маркерам”.

Валютны рынак Расеі ўяўляе сабой абмежаваную пляцоўку таргоў, дзе гандляры валютай – экспарцёры – абавязаны прадаваць 80% уласнай грашовай выручкі, а імпарцёры – або не дапушчаныя да рынку, або адміністратыўна абмежаваныя ў набыцці валюты.

Нерэзідэнты – увогуле татальна пазбаўлены магчымасці набыць валюту за рублі – да 3 верасня! Але нават набытая за рублі валюта, якая знаходзіцца на рахунках у банках (калі яны не санкцыйныя), мае абмежаваныя магчымасці для трансгранічных плацяжоў.

Яшчэ горш ідуць справы з укладамі насельніцтва (яму забаронена набываць або здымаць з валютных дэпазітаў больш за 10 000 даляраў на месяц).

Міжбанкаўскі валютны рынак упаў у аб’ёмах з пачатку вайны і абмежаваны з $20 да $2 млрд у гандлёвы дзень. З улікам таго, што $0,8-$1,0 млрд на дзень складае толькі экспартная выручка энергетычных манаполій, для астатніх экспарцёраў краіны доступ да валюты скараціўся амаль у 20 разоў. Іншымі словамі, толькі 5% пастаўшчыкоў імпарту могуць набыць неабходную валюту для закупу тавараў, абсталявання і складнікаў. (І гэта не кажучы ўжо пра наяўнасць такіх тавараў для продажу Расеі ў сувязі з дзяржаўнымі і прыватнымі санкцыямі саміх кампаній).

Усе назіральнікі сыходзяцца ў меркаванні, што доўга штучна ўмацоўваць рубель у РФ не атрымаецца. “Трымаць даваенны курс “спальваючы” па 40 млрд даляраў рэзерваў у месяц на інтэрвенцыі – гэта вар’яцтва, якое не зможа працягнуцца больш за 2-3 месяцы”, – сказаў прадстаўнік аднаго з банкаў у лонданскім Сіці, які даўно працуе з Расеяй. 

РФ спрабуе апярэдзіць серыйныя банкруцтвы

Тым ня менш, урад РФ не пакідае вартых жалю спробаў уводзіць новыя меры па падтрымцы эканомікі ва ўмовах санкцый. Хоць зразумела, што любыя меры Расеі не дапамогуць рабіць выгляд, што ў эканоміцы “ўсё добра” доўга.

З 1 красавіка на 6 меясцаў (да 1 кастрычніка) уводзіцца мараторый на ўзбуджэнне спраў аб банкруцтве па заявах крэдытораў. Вынятак – даўжнікі-забудоўнікі. Крэдыты будаўнікам субсідуюць да 15%. Энергетыкаў вызваляць ад штрафаў за невыкананне інвестпраграм у 2022 г.

Пагроза серыйнага банкруцтва будаўніча-іпатэчнага сектару РФ наступіла толькі праз месяц пасля пачатку вайны, на два месяцы раней за прагнозы бальшыні аналітыкаў, калі ЦБР павялічыў уліковую стаўку да 20%, захаваўшы большасць іпатэчных ставак на ўзроўні 5-8% і паабяцаўшы кампенсаваць розніцу. 

План разлікаў у рублях не спрацаваў

Ультыматум прэзідэнта Расеі аб “разліку ў рублях” пры пастаўцы прыроднага газу спажыўцам у “недружалюбныя краіны” скончыўся правалам. У Еўропе ад такой прапановы наадрэз адмовіліся.

Аднак у РФ усё ж такі знайшлі схему, якая прадугледжвае для еўрапейскага імпарцёра адкрыццё валютнага і рублёвага рахунку ў АТ “Газпрамбанк” на канвертоўны банкаўскі рахунак, дзе спісанне адбываецца ў рублях на карысць расейскіх пастаўшчыкоў газу. Увесь рублёвы абарот і рэшткі сродкаў на выхадзе трымае пад кантролем “Газпрамбанк”.

Дэ-факта для “недружалюбных краін” Еўрапейскага саюза нічога не змяняецца, яны будуць працягваць плаціць за энерганосьбіты ў еўра.

Фондавы рынак

Індэкс Масбіржы вырас на 11,3% за тыдзень, а разлічаны ў далярах індэкс РТС вырас на 26,3%. Некаторыя паперы паказалі фенаменальныя вынікі: VK за тыдзень падаражэў на 88%, FixPrice – на 66%, Аэрафлот – на 54,6%. Аптымізм на рынках дыктуе рэгулятар: нерэзідэнтам забаронены выхад на рынак, фізічным асобам забаронена адкрыццё невялікіх пазіцый (short). 

Імаверная прычына росту рынку РФ у бягучых абставінах санкцый – дзеянні буйных гульцоў на рынку, якія страхуюць адзін або некалькі буйных брокераў ад банкруцтва: дазваляючы ім закрыць пазіцыі з высокімі коштамі.

У адваротным выпадку дэфолт аднаго з брокераў мог бы прывесці да эфекту падзення даміно на фондавым рынку РФ.

Варта таксама ўлічваць, што з рынку штучна прыбрана 9/10 патэнцыйнай прапановы каштоўных папер з боку нерэзідэнтаў, якія імі валодаюць.

Сённяшнія заніжаныя цэны на акцыі расейскіх кампаній ёсць не што іншае, як прапанова па агрэсіўнай куплі іх доляў без далейшай магчымасці для нерэзідэнтаў памяняць выгандлеваныя рублі на даляры. 

Агульны аб’ём таргоў на мінулым тыдні склаў каля 45 млрд рублёў, у сярэднім – 9 млрд рублёў штодзень, што ў 3 разы ніжэй сярэдняга аб’ёму таргоў напачатку 2022 года.

Leave a Reply