«Што я магу зрабіць для рэвалюцыі?» Як дабіцца незалежнасці ва ўмовах анклава
Нішто не спыніць ідэю, час якой прыйшоў!
С. Бандэра
Ёсць у нас таварышы, якіх хвалюе пытанне: а як узброеным шляхам дабівацца незалежнасці ва ўмовах анклава, калі няма выхаду да знешніх меж імперыі, няма магчымасці даставіць зброю і амуніцыю, а імперыя моцная і можа раздушыць нават 20-тысячную квазі-армію нацыянальна-вызваленчых сіл за два месяцы?
Добрая тэма для размовы, сумленна і шчыра кажучы. І не важна, хто яе задае, сябар ці вораг.
Мне міжволі чуецца тут пытанне Філіпе Рывера з апавядання Д. Лондана «Мексіканец»: «Што я магу зрабіць для рэвалюцыі?» А калі яму прапанавалі вымыць падлогу, вокны і вычысціць плявальніцы ў рэдакцыі рэвалюцыйнай газеты, ён спытаў: «Гэта для рэвалюцыі?» І пачуўшы сцвярджальны адказ, стаў здымаць куртку, рыхтуючыся да працы.
Усё правільна змадэляваў наш чытач, а таксама задаў тлумачальныя пытанні. З аднаго боку, адказаць штосьці канкрэтнае цяжка, каб не падштурхнуць да авантуры. З другога боку, трэба не заглушыць парыў да барацьбы.
Для прыкладу можна ўзяць досвед нацыянальна-вызваленчых выступаў ва Украіне (1942-1960 гг.) або Кубінскую рэвалюцыю (1953-1959 гг.).
Асноўны прынцып у тым, што павінна мець месца рэвалюцыйная сітуацыя. Вось у выпадку з Кубінскай рэвалюцыяй яна была, а ў выпадку з тэрарыстычнай авантурай Чэ Гевары ў Балівіі (ў 1966-1967 пад дэвізам «Не трэба чакаць, пакуль грамадства саспее для рэвалюцыі, — дастаткова гатоўнасці саміх рэвалюцыянераў») такая адсутнічала. І ў выпадку з украінскім УПА быў нацыянальны ўздым і падтрымка народа, і гэта дазволіла ёй амаль 20 гадоў весці ўзброеную барацьбу на тры фронты: з немцамі, савецкім рэжымам і польскай Арміяй Краёвай. І стаць прыкладам не толькі для будучых пакаленняў украінцаў, але і для іншых нацыянальна-вызваленчых войскаў. Таму невуцка-наіўныя абвінавачванні бандэраўцаў у марадзёрстве і жорсткасці ў адносінах да мірнага насельніцтва смяхотныя: а хто іх 20 гадоў карміў, паіў, апранаў, лячыў іх параненых? Ці яны самі сваіх свіней адкормлівалі ў лесе і пшаніцу там жа гадавалі? Сіла была ў падтрымцы народа і ў самаадданым прытрымліванні ідэі Свабоднай Украіны ўсіх удзельнікаў руху. Нездарма Бандэра ўсю Другую сусветную вайну прасядзеў у канцлагеры Заксэнхаўзен, але так і не пагадзіўся на ўгаворы немцаў пайсці на супрацоўніцтва.
Пры гэтым, звяртаю вашу ўвагу, зброяй ніхто не забяспечваў ні УПА, ні кубінскіх рэвалюцыянераў. А няўдача Чэ ў Балівіі тлумачыцца не адсутнасцю зброі, а адсутнасцю падтрымкі балівійскага народа. Яшчэ раз, па-марксісцку: «Ідэя, якая авалодала масамі, становіцца матэрыяльнай сілай!»
Такім чынам, зарубку зрабілі: супадзенне двух фактараў — падтрымка народа і слабасць суперніка ў пэўны гістарычны момант.
Выкажу свае меркаванні далей — для абмеркавання, а не як прамое кіраўніцтва да дзеяння.
Па-першае, ужо пісаў, што «Спачатку было слова!». Павінна бесперапынна праводзіцца агітацыйна-прапагандысцкая праца сярод насельніцтва па распаўсюджванні ідэй і сэнсаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы.
Па-другое, у выпадку жорсткіх рэпрэсій у адносінах да ўдзельнікаў легальных мірных акцый нацыянальна-дэмакратычнага характару найбольш адыёзныя прадстаўнікі старога рэжыму і спецслужбаў, якія дапускаюць катаванні ці іншыя забароненыя меры ўздзеяння,павінны быць ліквідаваны пасля публічнага папярэджання . Акцыі ліквідацыі катаў і чэкістаў павінны давацца максімальнай агалосцы.
Па-трэцяе, павінна быць праведзена праца па фармаванні атрадаў узброенай абароны (магчымая падрыхтоўка на тэрыторыі дружалюбных або нейтральных краін).
Па-чацвёртае, усе гэтыя дзеянні найлепшым чынам праходзяць пры суправаджэнні выступленняў шырокіх мас насельніцтва, па сутнасці, у тыле рэжыму (дэманстрацыі, забастоўкі, акцыі грамадзянскага непадпарадкавання).
Па-пятае, у выпадку прымянення ўладамі сілы для барацьбы з народнымі выступленнямі, робіцца захоп арсеналаў паліцэйскіх участкаў, воінскіх часцей, узбраенне атрадаў узброенай абароны трафейнай зброяй.
Па-шостае, пачынае дзейнічаць тактыка нацыянальна-вызваленчай барацьбы: паралельнае стварэнне альтэрнатыўных органаў улады, блакіраванне шляхоў дастаўкі войскаў і камунікацый да іх разбурэння, зварот за падтрымкай да дружалюбных рухаў і ўрадаў.
Запомніце: нават 20 адважных і матываваных хлопцаў з паляўнічымі стрэльбамі ў вырашальны момант змогуць істотна паўплываць на ход гістарычных падзей, што неаднаразова даказана гісторыяй.
Вось тэзісная праграма дзеянняў народа як асноўнай крыніцы ўлады па выкананні яго канстытуцыйных правоў у выпадку глухаты рэжыму да голасу мас.
Трэба памятаць, што мы не тэрарысты, мы выступаем з законнымі патрабаваннямі, выкарыстоўваючы легальныя формы палітычнай барацьбы. У выпадку ж ужывання ўладамі сілы зброі і жорсткіх рэпрэсіўных мер уздзеяння народ мае права на ўласную абарону ўзброеным шляхам.
Leave a Reply