Расея працягвае падвяргаць Еўропу небяспецы ядзернай катастрофы: над АЭС праляцела расейская крылатая ракета

Расея працягвае падвяргаць Еўропу небяспецы ядзернай катастрофы: над АЭС праляцела расейская крылатая ракета

Дзяржаўнае прадпрыемства “Энергаатам” апублікавала відэа, на якім бачны палёт расейскай крылатай ракеты над Паўднёваўкраінскай АЭС.

Так, 16 красавіка 2022 года над пляцоўкай станцыі праляцелі тры крылатыя ракеты, выпушчаныя, імаверна, з тэрыторыі Беларусі ў накірунку Мікалаева. Адну з іх зафіксавалі камеры назірання ПАЭС.

“Пагроза пацэліць у ядзерны рэактар з магчымымі наступствамі – ядзернай катастрофай, была высокай. Гэта чарговы акт ядзернага тэрарызму рф, якая пагражае бяспецы ўсяго свету!” – гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

“Энергаатам” чарговы раз звярнуўся да МАГАТЭ з патрабаваннем зрабіць усе магчымыя захады для прыпынення ядзернага тэрарызму рф, вываду вайсковых фармаванняў расеі з тэрыторыі ЗАЭС і ўсталявання дэмілітарызаваных зон вакол украінскіх АЭС.

Нагадаем, што яшчэ ў першы дзень вайны расейскія войскі захапілі Чарнобыльскую зону адчуджэння і ўсе аб’екты Чарнобыльскай АЭС, трымаючы іх пад акупацыяй больш за месяц.

Leave a Reply