Расейскія стандарты: школьнікі акупаванай часткі Запароскай вобласці працягнуць вывучаць украінскую мову, але так, як мовы ў нацыянальных рэспубліках – суб’ектах РФ
У занятых расейскімі УС раёнах Запарожскай вобласці школьнікі змогуць вывучаць украінскую мову па прыкладзе нацыянальных рэспублік у складзе РФ, заявіў міністр адукацыі імперыі Сяргей Краўцоў. Паводле яго слоў, запарожскія школы адкрыюцца 1 верасня і будуць працаваць па расейскіх стандартах. Гэтыя стандарты добра вядомыя прадстаўнікам карэнных народаў РФ: у нацыянальных рэспубліках Расеі вывучэнне нацыянальных моў стала добраахвотным і неабавязковым з 2018 г.
Нагадаем, што зусім нядаўна прэс-сакратар прэзідэнта імперыі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўкраінская мова па-ранейшаму будзе дзяржаўнай у занятых расейскімі войскамі ўкраінскіх рэгіёнах, паколькі яны не ўваходзяць у склад Расеі. Аднак уяўленне Крамля пра дзяржаўную мову, адрозную ад расейскай, карэнным народам РФ даўно вядома.
Leave a Reply