Неўзабаве кожны трэці расеец будзе рызыкаваць страціць працу з-за палітычных перакананняў

Неўзабаве кожны трэці расеец будзе рызыкаваць страціць працу з-за палітычных перакананняў

У сваім інтэрв’ю кіраўнік Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў: «Дзяржаўная Дума не здымае з парадку дня пытанне. Тыя, хто знаходзіцца на забеспячэнні ў дзяржавы, а значыць – у народа, і здрадзіў яму, павінны сысці з кіроўных пасад у бюджэтных установах культуры, адукацыі, аховы здароўя, іншых сфер. Подла сябе так паводзіць у адносінах да нашых салдат і афіцэраў, якія абараняюць краіну. Будзем абавязкова прыцягваць да адказу міністраў і настойваць на кадравых рашэннях».

Адзначым, што ў цэлым бюджэтнікаў у Расейскай Федэрацыі 17,7% ад насельніцтва працаздольнага ўзросту, яшчэ 13% працуюць на дзяржкарпарацыі, то бок амаль кожны трэці расеец можа трапіць пад ідэалагічнае “вызваленне” (як цяпер называюць звальненне пракрамлёўскія СМІ), і гэта на фоне абвастрэння праблемы з таварамі першай неабходнасці.

Leave a Reply