«Нацыянальныя інтарэсы беларускага народа патрабуюць паразы імперскай Масквы»: беларускі «Рух Салідарнасьці “Разам”» выступіў з заявай пра неабходнасць ліквідацыі імпэрскай Расеі
Нават сярод беларусаў, якіх амаль 30 гадоў мэтанакіравана душылі ў так званай «саюзнай дзяржаве», штрафуючы за самое публічнае карыстанне беларускай мовай, хапае людзей, гатовых змагацца. Больш за тое, ім трэба адначасова змагацца са сваім марыянэткавым рэжымам, які ўцягнуў Беларусь у вайну на баку Расеі, і ўласна супраць Расеі, са зброяй у руках абараняючы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Без гэтага беларусы адназначна былі б саўдзельнікамі злачынства супраць чалавецтва, якое зараз здзяйсняе Расейская Федэрацыя рукамі паняволеных народаў. І беларусы разумеюць, што пакуль існуе імпэрыя, пагроза не знікае.
Беларускі Рух салідарнасці «Разам», зарэгістраваны ў Чэхіі, Польшчы, Літве і Украіне, выступіў з заявай аб неабходнасці ліквідацыі імперскай Расеі. Вось поўны тэкст заявы.
Ужо больш за 100 дзён ідзе расейска-ўкраінская вайна, якую справакавала і пачала імперская Масква, абапіраючыся на сваю рэваншысцкую людажэрскую ідэалогію “русского мира”.
«Рух Салідарнасці “Разам”» цалкам падтрымлівае ўкраінскі народ, які гераічна абараняе незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны.
Мы спачуваем сем’ям загінуўшых у барацьбе за свабоду Украіны.
Нам балюча ад таго, што мільёны ўкраінцаў вымушаны былі пакінуць свае дамы. Разбураныя ўкраінскія гарады і вёскі, зверства акупантаў над мірным безабаронным насельніцтвам нагадалі ўсяму чалавецтву аб страшных старонках гісторыі ХХ стагоддзя, калі гітлераўскія нацысты праводзілі масавыя забойствы і рэпрэсіі, забіваючы мільёны людзей, і імкнуліся знішчыць цэлыя народы.
Гераічны вайсковы адпор ўкраінскага народа паказаў усяму свету, што пуцінская РФ – гэта калос на гліняных нагах.
Сённяшняя пагроза ўсёй еўрапейскай цывілізацыі ўзнікла толькі таму, што на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя не адбыўся міжнародны трыбунал па асуджэнню злачынстваў камуністычнага таталітарызму.
Гэтая памылка каштуе чалавецтву пагрозай ІІІ Сусветнай вайны з прымяненнем ядзернай зброі.
Там, дзе ёсць імперская РФ – няма свабоды: ані свабоды чалавека, ані свабоды народаў. Гэта бачна і ў Беларусі, дзе ўладу захапіла лукашысцка-пуцінская банда, якая праводзіць палітыку тэрора і рэпрэсій супраць паняволенага беларускага народа.
Толькі ліквідацыя гэтай новай імперыі зла, што магчыма толькі праз узнікненне новых дзяржаваў сённяшніх паняволеных народаў РФ, уратуе чалавецтва ад новых жахлівых войнаў і катастрофаў і дасць шанец для Адраджэння і развіцця ўсім краінам постсавецкай прасторы.
Нацыянальныя інтарэсы беларускага народа патрабуюць паразы імперскай Масквы.
Смерць маскоўскаму імперыялізму!
Свабоду Чалавеку! Свабоду Народам!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Leave a Reply