Мова як трафей

Мы доўга вагаліся, але вырашылі ўсё ж апублікаваць гэтую гідоту. Расейскія кафіры знялі кліп у Марыупалі, на «Азоўсталі», на песню на ўкраінскай мове. Аўтар тэксту на пытанне “чаму на ўкраінскай” заявіў: “Украінская – наш трафей, мы забіраем гэтую мову сабе”.

Што тут такога?

150 гадоў таму існаванне ўкраінскай мовы ў Расейскай імперыі проста адмаўлялася (успомнім толькі Валуеўскі цыркуляр 1863 года, які прыпыняў друк усіх твораў на ўкраінскай мове, акрамя мастацкіх, паколькі такой «мовы не было, няма і быць не можа, і што маўленне іх, ужыванае простанароддзем, ёсць тая ж руская мова, толькі сапсаваная ўплывам на яе Польшчы»). Пасля так званай грамадзянскай вайны 1917–1922 гадоў бальшавікі з украінскай мовай як з фактам пачалі мірыцца – яе існаванне прызналі, паколькі не мелі рэсурсаў проста навязаць расейскую такой колькасці людзей, аднак украінскую штучна русіфікавалі, змяняючы правапіс, а таксама максімальна выцяснялі з публічнай сферы, стваралі такія ўмовы, каб яе ўжыванне было не толькі непажаданым, але і небяспечным для тых, хто на ёй размаўляе. І вось сёння ўкраінцы ў баі даказваюць, што іх мова асобная, і з ёй трэба лічыцца. Нават самі акупанты, якія нішчаць усё ўкраінскае, больш не могуць сказаць, што такой мовы проста няма і не можа быць.

Што тут важна для нас?

Гэта тое, як выглядае адзіны спосаб атрымаць прызнанне расейцаў – сіла, барацьба. Калі пасля прыходу бальшавікоў улада аслабла, а раквітнелыя за час рэвалюцый нацыянальныя рухі яшчэ не сышлі на нішто, то чырвоныя былі змушаныя абаперціся на іх («палітыка каранізацыі»). Аплатай жа за ваенную дапамогу некаторых народаў, якія перайшлі на бок Саўдэпіі ў вайне з белымі, сталі аўтаноміі.

Аднак як толькі цэнтральная ўлада ўмацавалася, пачаўся сталінскі тэрор, русіфікацыя і абмежаванне аўтаноміі. Наступствы можна ўбачыць і цяпер.

Насамрэч заява пра тое, што ўкраінская мова з’яўляецца трафеем кафіраў, проста гучная, за ёй нічога не стаіць – нават калі знайшоўся хтосьці, хто валодае ўкраінскай настолькі, каб пісаць вершы пра «дэманаў» на «Азоўсталі». Ва ўкраінцаў іх мовы ад гэтага не стала менш. Сапраўдным жа трафеем Крамля з’яўляюцца мовы карэнных народаў РФ. І толькі актыўная барацьба можа вярнуць гэтым народам іх мовы. Разам з правам на лепшы лёс.

Корреспондент

Leave a Reply