Казахстан адмаўляецца падтрымліваць Расею ў вайне з Украінай
Казахстан паважае тэрытарыяльную цэласць Украіны, не прызнае ўваходжанне Крыма ў склад Расеі і не мае намеру аказваць Расеі дапамогу ў абыходзе заходніх санкцый, заявіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Казахстана Цімур Сулейманаў у інтэрв’ю Euroactive.
«Казахстан не будзе інструментам для абыходу санкцый супраць Расеі з боку ЗША і ЕС. Мы будзем выконваць санкцыі… Мы будзем далей інвеставаць у Расею і прыцягваць інвестыцыі для Расеі: па-іншаму наша эканоміка функцыянаваць не можа. Але мы зробім усё магчымае, каб кантраляваць санкцыйныя тавары і любыя інвестыцыі ад асобаў ці арганізацый, якія знаходзяцца пад санкцыямі», – паведаміў ён.
Раней мы пісалі пра тое, што башкіры апублікавалі праект знешнепалітычнай праграмы Свабоднага Башкарстастана, у якім разглядаюць патэнцыйных саюзнікаў і дзяржавы, з якімі башкірам варта ўсталяваць сяброўскія адносіны. Сярод іх, галоўнымі саюзнікамі будучага незалежнага Башкартастана названы Турцыя і Казахстан.
Leave a Reply