Хронікі развалу РФ: 08.04.2022

Хронікі развалу РФ: 08.04.2022

Матэрыялы падрыхтавала Ліза Туманава для  “Свабоднага Ідэль-Урала”.

Ваенныя дзеянні

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Ўкраіну загінулі 169 дзяцей, больш за 306 атрымалі раненні. Дадзеныя не з’яўляюцца канчатковымі, паколькі ідзе праца па іх устанаўленні ў месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў і на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях.

У Бучы пяцёра расейцаў згвалтавалі 14-гадовую дзяўчынку, цяпер яна цяжарная. Таксама ў Бучы расейцы прывязалі да крэсла маці і на яе вачах згвалтавалі 11-гадовага сына. У Ірпені тры расейскія ваенныя злачынцы згвалтавалі 20-гадовую дзяўчыну.

У выніку ракетнага абстрэлу вакзала Краматорска расейскай «Кропкай-У» загінулі 52 чалавекі. Больш за 109 параненых, большасць цяжкіх. Пентагон пацвердзіў, што ракета была выпушчана Расеяй, а ўкраінская разведка паведаміла, што ўдар быў запланаваны загадзя.

Расейцы скралі ўжо больш за 121 000 украінскіх дзяцей. Частку дзяцей вывезлі з Марыупаля ў Данецк, а затым у напрамку Таганрога. Гэта як дзеці-сіроты, так і тыя, хто мае бацькоў.

Названа сапраўдная прычына гібелі літоўскага кінарэжысёра Мантаса Кведаравічуса ў Марыупалі – расстралялі расейцы, папярэдне ўзяўшы ў палон. Раней для таго, каб абараніць яго жонку, пакуль яна вывозіла цела Мантаса, паведамлялася, што рэжысёр загінуў, калі ў яго аўтамабіль трапіла ракета.

«Калі ў расейскіх акупацыйных войскаў не атрымліваецца захапіць украінскія гарады, яны выкарыстоўваюць тактыку «выпаленай зямлі», знішчаючы як аб’екты інфраструктуры, так і мірных жыхароў». З артыкула The Washington Post.

Сотні расейскіх вайскоўцаў пішуць рапарты аб звальненні або дэзертуюць, каб не ваяваць ва Украіне. З допытаў расейскіх палонных і перахопленых размоваў расейцаў са сваякамі вынікае, што камандзіры пагражалі ім турмой за непадпарадкаванне.

РФ прытрымліваецца сваёй традыцыйнай тактыкі – прымушаць да міру шляхам вайны, лічыць палітолаг Уладзімір Фясенка.

«Відаць, што яны ўжо не адны содні ляжалі. Таму што некаторыя целы нават сабакі пачалі ўжо есці», – мэр Бучы Анатоль Федарук распавёў, як пачынаўся агляд горада і як знайшлі першыя целы забітых расейскімі вайскоўцамі мірных жыхароў.

Два беларускія афіцэры ўзарваліся на супрацьтанкавай міне, якую расейскія салдаты ўстанавілі на тэрыторыі Беларусі.

“Здаецца, тата памёр”. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International размясціла на сваім сайце новыя заявы відавочцаў пра ваенныя злачынствы, учыненыя падчас акупацыі расійскімі войскамі прыгарадаў Кіева.

Акрамя масавых забойстваў і катаванняў мірных жыхароў, прыцэльных разбурэнняў інфраструктуры і жылых дамоў, РФ таксама выкарыстоўвае ва Ўкраіне забароненыя боепрыпасы. Сярод іх касетныя снарады, фосфарныя бомбы і асабліва небяспечныя супрацьпяхотныя міны, забароненыя многімі міжнароднымі канвенцыямі.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Ўкраіну страты асабовага складу РФ склалі каля 19000 чалавек.

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін лічыць, што з-за няўдач Уладзімір Пуцін, верагодна, адмовіўся ад спроб захапіць Кіеў, засяродзіўшы ўвагу на поўдні і ўсходзе Украіны.

Пасля забойстваў і рабаванняў ва Ўкраіне расейскія салдаты-марадзёры вывозяць праз Беларусь скрадзеныя ва Ўкраіне аўтамабілі.

Расейскія вайскоўцы хочуць знішчыць Папасную мінамі, артылерыяй, градамі, смерчамі і бамбардзіроўкай авіяцыяй.

Украінка з чырвоным манікюрам, якую расейскія салдаты застрэлілі ў Бучы, свядома засталася ў горадзе, каб дапамагаць людзям. Яна правяла тыдзень у гандлёвым цэнтры, кормячы людзей, якія знайшлі там прытулак, і рыхтуючы ежу для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Расейскія вайскоўцы, якія сутыкнуліся з рэаліямі вайны ва Украіне, ужо не вераць не толькі ў перамогу, але і сумняваюцца, што ўвогуле змогуць выжыць. У сувязі з гэтым ваенныя УС РФ пачалі звяртацца да сваіх блізкіх з перадсмяротнымі просьбамі, пра што сведчыць чарговы аўдыёперахоп СБУ, у якім адзін з захопнікаў просіць жонку, каб тая не дазволіла іх сыну пайсці служыць у войска.

Ад пачатку вайны ў Чарнігаве загінулі каля 700 чалавек. Дзясяткі цел да гэтага часу не апазналі, 40 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

РФ нанесла ракетны ўдар па Адэсе

Кампанія экспрэс-дастаўкі СДЭК адмовілася прымаць да адпраўкі пасылкі з таварамі, калі адпраўнік не можа пацвердзіць права ўласнасці на іх, напрыклад, касавым чэкам з крамы. Расейскія марадзёры ў роспачы.

Украінскія вайскоўцы абясшкодзілі сучасны расійскі беспілотнік “Арлан-30”.

Расейскі дзяржаўны самалёт падазраецца ў парушэнні паветранай прасторы Фінляндыі раніцай 8 красавіка.

Расейскія вайскоўцы выкралі адзінаццаць кіраўнікоў украінскіх грамад. Цяпер яны знаходзяцца ў палоне. Асацыяцыя гарадоў звярнулася да міжнародных партнёраў з просьбай дапамагчы іх вызваліць.

Войскі РФ не прапусцілі гумканвой у Мелітопаль і скралі ўвесь груз. Яны забралі сабе ўсе аўтобусы і фуры з гуманітарным грузам, якія накіроўваліся ў Мелітопаль.

Ваенныя РФ абстралялі газаправоды ў Гуляйполі і Арэхаве.  З-за пашкоджанняў без электразабеспячэння застаюцца больш за 20 тысяч абанентаў Запароскай вобласці.

Уначы расійскімі войскамі ў Марыупальскім гандлёвым порце быў абстраляны ледакол “Капітан Белавусаў”, на якім знаходзіўся грамадзянскі экіпаж. У выніку абстрэлу адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі былі параненыя.

У Бучы ўстанавілі асобы 163 мясцовых, забітых Расіяй. Цяпер знойдзена каля 320 цел. Пошукі працягваюцца.

Харкаўскую вобласць за мінулыя суткі войскі Расіі абстралялі амаль паўсотні разоў.

Расейскія салдаты выкінулі ў смецце чарнобыльскія дакументы і архівы, якія збіраліся дзесяцігоддзямі.

Браджэнні ў РФ

“Яндэкс” і Mail.ru пачалі маркіраваць сервісы Google як парушальнікаў расійскага заканадаўства. Раней Раскамнагляд увёў у дачыненні да кампаніі і яе рэсурсаў меры “інфармацыйнага і эканамічнага прымусу”.

Фонд сацыяльнага страхавання замовіў распрацоўку сістэмы для абмену дадзенымі аб здароўі супрацоўнікаў кампаній. Яе задача — скарачэнне колькасці страхавых выпадкаў за кошт “недапушчэння і ранняга выяўлення прафесійных захворванняў”.

Мінюст РФ закрыла расійскія прадстаўніцтвы 15 арганізацый. У тым ліку Amnesty International і Human Rights Watch.

Мінлічбы склала спіс расійскіх анлайн-сервісаў, якімі рэкамендавана замяніць замежныя аналагі, уладальнікі якіх вырашылі сысці з Расіі. У пералік з 15 катэгорый увайшлі сацсеткі і месенджары, браўзеры і антывірусы, сервісы для браніравання жытла і авіябілетаў, агрэгатары таксі. 

14 311 новых выпадкаў заражэння COVID-19 у Расіі.

Мінюст абвясціў рэпера Фейса «иностранным агентом».

Расійская алюмініевая кампанія “Русал” заклікала расследаваць забойствы мірных жыхароў у горадзе Буча пад Кіевам.

Былы кіраўнік 5-й службы ФСБ Сяргей Бяседа, які, паводле неафіцыйных дадзеных, быў адпраўлены пад хатні арышт неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, пераведзены ў СІЗА Лефортава.

Генпракуратура РФ аб’явіла “непажаданай арганізацыяй” брытанскі Каралеўскі інстытут міжнародных зносін.

У Ленінградскай вобласці разбіўся знішчальнік МіГ-31. 

Вярхоўны суд Беларусі аб’явіў тэлеграм-каналы Nexta, Nexta Live і Luxta тэрарыстычнай арганізацыяй.

Фестываль “Нашэсце” перанеслі на год. Ужо трэці раз. 

Удзельніца Pussy Riot Люся Штэйн зрэзала бранзалет сачэння і з’ехала з Расіі. Марыя Алёхіна таксама зрэзала — і цяпер ёй пагражае рэальны тэрмін. 

Цяпер у рэкламных пастах у сацсетцы «ВКонтакте» нельга выкарыстоўваць эмодзі: сацсетка абнавіла тэхнічныя патрабаванні да рэкламы.

Самастрэл

Mitsubishi прыпыніла вытворчасць на сваім заводзе ў Калузе.

Тайваньскі вытворца электронікі Acer вырашыў прыпыніць працу ў Расеі з-за поўнамаштабнага нападу на Ўкраіну.

Нямецкі вытворца Dr. Oetker канчаткова сыдзе з Расеі і прадасць свой завод расейскаму кіраўніцтву.

Заснаваная беларусамі ІТ-кампанія EPAM Systems вырашыла пакінуць Расею з-за вайны ва Ўкраіне. 

Японская Komatsu прыпыніла вытворчасць будаўнічай тэхнікі на сваім заводзе ў Яраслаўлі.

Тое, што засталося ад эканомікі

Месячная інфляцыя ў сакавіку разагналася да 7,61% — гэта рэкорд больш чым за 20 год. Сярод тавараў, якія падаражэлі найбольш, апынуліся цыбуля, цукар і пральныя машыны.

«Сбербанк» спыняе пераказы за мяжу ў замежнай валюце. Нельга перавесці грошы праз дадатак “Сбербанк Анлайн” і ў аддзяленнях банка.

Расейскія банкі сталі адклікаць ужо выдадзеныя ўхвалы па іпатэцы. Ужо прызначаныя здзелкі скасоўваюцца, а ўмовы пераглядаюцца. 

Інвестыцыі ў расейскую камерцыйную нерухомасць могуць упасці да мінімума з 2009 года. Паводле прагнозу CBRE, пры “эскалацыі напружанасці” ўкладанні складуць усяго 100 млрд рублёў, пры больш аптымістычным сцэнары – 140 млрд рублёў. “Добрага мы сёлета не чакаем”, – адзначылі эксперты.

Цэнтрабанк на пазачарговым паседжанні вырашыў знізіць ключавую стаўку адразу на 3 працэнтныя пункцты – з 20% да 17%. 

Пра часовае прыпыненне дзейнасці ў Расеі абвясцілі 160 міжнародных сетак. Канчатковы сыход большасці гэтых брэндаў прывядзе да страты гандлёвымі цэнтрамі да 70% выручкі. Эксперты лічаць, што брэнды з сяброўскіх краін і лакальныя маркі не змогуць іх замясціць у бліжэйшы час. 

Вялікабрытанія ўслед за ЗША ўвяла санкцыі супраць Кацярыны Ціханавай і Марыі Варанцовай. Лондан называе іх “дочкамі” Ўладзіміра Пуціна. Іх брытанскія актывы падлягаюць замарозцы, ім таксама забаронены ўезд на тэрыторыю каралеўства.

Еўрасаюз зацвердзіў новы пакет антырасейскіх санкцый, які прадугледжвае адмову ад расейскага вугалю са жніўня. ЕС планаваў зрабіць гэта раней, але Германія папрасіла пра перанос тэрмінаў. 

Прэм’ер-міністр Японіі абвясціў пра ўзмацненне санкцый супраць Расеі. У санкцыйны спіс увайшлі Сбербанк і Альфа-банк, а таксама 400 расейцаў, пад забарону трапіў імпарт расейскай гарэлкі і драўніны. 

“Сібур” і кітайская Sinopec замарозілі частку працаў па будаўніцтве Амурскага газахімічнага комплекса за $10 млрд з-за санкцый супраць Ропраект. Sinopec прыпыніла перамовы аб інвеставанні ў завод $500 млн.

 Краіны Еўрасаюза замарозілі расейскія і беларускія актывы на €30 млрд пасля ўвядзення санкцый з-за нападу на Ўкраіну. Сярод іх яхты, верталёты, нерухомасць, якія належаць “алігархам” з абедзвюх краін, а таксама творы мастацтва амаль на €7 млрд.

Кітайскі вытворца тэлеком-абсталявання Huawei адправіў частку сваіх супрацоўнікаў расейскага офіса ў адпачынак на месяц.

Мінфін ЗША пашырыў санкцыі супраць расейскай дыяментаздабыўнай кампаніі “Алроса”, даручыўшы заблакаваць яе актывы.

Эстонія цалкам спыніць імпарт расейскага газу да канца 2022 года.

Другая па велічыні расейская нафтавая кампанія Лукойл можа спыніць свае нафтаперапрацоўчыя заводы з-за лішкаў мазуту.

Японія скароціць імпарт расейскага вугалю ў адказ на ўварванне Расеі ва Ўкраіну.

Міжнародная ізаляцыя

Прэзідэнт Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен перадала прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму апытальнік для надання Украіне статусу кандыдата ў Еўразвяз.

4 красавіка арганізацыя Distributed Denial of Secrets (DDoSecrets) апублікавала архіў расейскага дзяржаўнага медыяхолдынга ВДТРК (Расія 1, Расія 24, Весці FM). У ім аказалася мноства цікавай інфармацыі. Напрыклад, скарга Жырыноўскага, дзе ён просіць паказаць у навінах яго сустрэчу са студэнтамі, на якой быў арганізаваны канцэрт і раздача безалкагольнай медавухі. Праз тыдзень ён трапіў у шпіталь, таму, хутчэй за ўсё, гэта быў яго апошні скаргавы ліст у жыцці.

Японія абвесціла персонамі нон грата восем супрацоўнікаў расейскай амбасады і гандлёвага прадстаўніцтва ў Токіа.

Амерыканскі рэжысёр Кэры Фукунага, вядомы па апошнім фільме з франшызы пра Джэймса Бонда “Не час паміраць”, далучыўся да каманды дабрачыннай асацыяцыі World Central Kitсhen для працы валанцёрам ва Украіне. Ён займаецца дастаўкай у краіне ежы для тых, хто мае ў ёй патрэбу.

Фінляндыя вырашыла выслаць двух супрацоўнікаў расейскай амбасад. Яшчэ аднаму не падоўжаць візу. Еўрапейскія краіны выслалі ўжо больш за 250 расейскіх дыпламатаў.

Сусветныя кошты на прадукты харчавання аднавілі гістарычны максімум. Такая дынаміка звязана з узрушэннямі на рынках алею і збожжавых з-за вайны Расеі супраць Украіны, патлумачыла Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН.

Portishead выступіць упершыню за сем гадоў на дабрачынным канцэрце ў падтрымку Украіны.

Сойм Латвіі вызначыў сёлета 9 траўня як Дзень памяці загінулых у вайне ўкраінцаў.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў вынікі галасавання Генасамблеі ААН па выключэнні Расеі з Рады па правах чалавека.

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер падтрымаў ідэю пра тое, што Пуцін і кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў павінны паўстаць перад трыбуналам за ваенныя злачынствы ва Украіне.

46 краін-удзельніц ЮНЕСКА адмовіліся прымаць удзел у 45-й сесіі, пакуль яе ўзначальвае РФ.

Microsoft сарвала кібератаку расейскіх хакераў на дзяржорганы ЗША, ЕС і Украіны.

У Малдове забаранілі георгіеўскую стужку, а таксама сімвалы Z і V, якія выкарыстоўваюцца расейскімі войскамі пры ўварванні ва Украіну.

Leave a Reply