Хронікі развалу РФ: 07.04.2022

Хронікі развалу РФ: 07.04.2022

Матэрыялы падрыхтавала Ліза Туманава для “Свабоднага Ідэль-Урала”.

Ваенныя дзеянні

Ад пачатку поўнамасштабнага ўварвання Расіі ў Украіну загінула 167 дзяцей, больш за 297 параненыя. Гэтыя даныя не канчатковыя, бо працягваецца іх вызначэнне ў месцах, дзе вяліся актыўныя баявыя дзеянні, і на часова акупаваных Расіяй тэрыторыях.

“У Марыупалі расійскія ваенные некалькі дзён запар гвалтавалі жанчыну на вачах яе 6‑гадовага сына. Пазней яна памерла ад ран. Валасы яе маленькага сына пасівелі. Гэта не фільм жахаў. Згвалтаванне, гвалт, забойствы — вось што значыць “русский мир”.

“Расійскія салдаты зайшлі на двор прыватнага дома, застрэлілі мужа Наталлі, забілі іх сабаку і разбілі аўта. А потым тройчы згвалтавалі жанчыну на вачах яе чатырохгадовага сына, які хаваўся ў кацельнай. Наталлі з сынам удалося ўцячы, калі п’яныя акупанты заснулі”. Аповед 33‑гадовой Наталлі, жыхаркі горада Бравары пад Кіевам.

“Маіх сябровак, дзвх маладых дзяўчат, катавалі, гвалтавалі і забілі. Адна з із была добрым урачом, а другая была навукоўцам і мела ступень доктара філасофіі”.

“29‑гадовая Любця усё жыццё пражыла з маці, якая не ўставала з ложка апошнія тры гады. Калі пачалася вайна, Люба не пабегла эвакуявацца, бо ніхто не згаджаўся дапамагчы вывезці яе маму. Праз колькі дзён, калі ў іх пад’ездзе ўжо был дзірка, у кватэру ўляцелі тры гніды. Акупанты вынеслі ежу з кватэры Любці. Адзін з іх застаўся і болей тыдня гватлаваў жанчыну, а потым стаў прызнавацца ў вялікім каханні і сказаў, што хоча адправіць яе падалей ад вайны. Калі Любця адмовілася, спасылаючыся на тое, што не можа пакінуць ляжачую маму, ён застрэліў маці проста ў яе на вачах”.

“Расійскі акупант забраў маю дачку. Было ўжо прыблізна палова першай ночы. Яна вярнулася каля сёмай рання. Я ўсю ноч не спала, перажывала, што ён яе забіў. Ён зацягнуў яе ў клас на другі паверсе, усю ноч гвалтаваў. Укалоў наркотыкі — сказаў, што яна нічога не адчуе. Парэзаў ёй шчаку, шыю. Гвалтаваў, тыкаў ёй пайсюль пісталетам, хацеў яе забіць. Абрэзаў нажом валасы”, — расказвае жыхарка Харкаўскай вобласці.

У адной з перахопленых размоў, якія апублікавалі на сваіх рэсурсах СБУ, расійскі салдат расказвае сваёй дзяўчыне пра тое, што іншыя ваенны згвалтавалі дарослую жанчыну і 16‑гадовую дзяўчыну, і дабаўляе: “Людзі дзічэюць”.

Расійскія ваенныя прымусова вывозяць медыцынскі персанал і пацыентаў бальніцы № 4 ў ДНР.

“Яны робяць гэта для таго, каб проста знішчыць украінскі народ, бо ненавідзяць за тое, што мы лепшыя, за то, што мы пабудавалі нармальную вольную краіну з лепшым узроўнем жыцця. Такі сусед не патрэбны Пуціну”, — кажа кіраўнік Луганская АВА Гайдай.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкэн заявіў, што ў яго няма сумневу, што Украіна пераможа Расію.

Старшы прапаршчык і “мамчын марадзёр” Марозаў Якаў Мікалаевіч, 1984 г.н., з расійскага горада Рыльск, Курская вобласць, адправіў у горад Міас, Чалябінская вобласць, Галішэўскай Лізавеце Пятроўне 66,2 кг рознага адзення, скрадзенага з украінскіх дамоў. Шаранговы й “майстра абутковага рамяства” Жураўлёў Аляксандр Аляксандравіч, 1997 г.н., з беларускага горада Мазыр адправіў у горад Чыта 14 кг адзення, 33 кн абутку і 16 кг запчастак для аўтамабіля, што ён украў з украінскіх дамоў і зняў з аўтамабіляў украінскіх грамадзян.

Пяскоў заявіў пра “значныя страты” Расіі ў вайне ва Ўкраіне.

90% жыхароў Бучы, якія загінулі падчас захопу горада расійскімі ваеннымі, былі расстраляныя.

Улады Расіі прымусова прывозяць прызыўнікоў з Крыму ў вызначаныя пункты збору. Абвешчана забарона на выезд з паўвострава. Прызыў у расійскую армію грамадзян Украіны, якія жывуць ў часова акупаваным Крыме, парушае артыкул 51 IV Жэнеўскай канвенцыі пра ахову цывільнага насельніцтва падчас вайны, што забараняе акупацыйнай дзяржаве прымушаць асоб, які аказаліся пад уладай боку канфлікта або акупацыйнай дзяржавы, грамадзянамі якіх яны не з’яўляюцца, служыць у яе ўзброеных або дапаможных сілах.

Мэр Дняпра і кіраўнік Луганская вобласці заклікалі мясцовых жыхароў і бежанцаў максімальна аператыўна экакуявацца, каб пазбегнуць чарговых забойстваў мірнага насельніцтва расійскімі ваеннымі.

У Бучы, якая перажыла зверствы расійскай арміі, штодня знаходзяць усё новыя і новыя целы забітых жыхароў. А тыя, хто застаўся ў жывых, дзеляцца страшэннымі ўспамінамі пра перажытае.

Перахопленыя нямецкай выведкай перамовы вайскоўцаў РФ сведчаць пра тое, што забойства мірнага насельніцтва зрабілася часткай звыклага спосабу дзеянняў, а магчыма і часткай іх стратэгіі.

З пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну страты сярод асабовага складу войскаў РФ склалі каля 18 900 чалавек.

РФ вырашыла адправіць ва Украіну “эліту” з Тувы ў гумавых ботах.

Каля 60 вайскоўцаў з Пскова адмовіліся ваяваць ва Украіне.

С пачатку паўнамаштабнай вайны ў Луганскай вобласті расійскія войскі абстралялі кожную медычную установу.

Вы яшчэ не бачылі, што яны зрабілі ў Марыупалі. Там амаль на кожнай вуліцы тое, што свет пабачыў у Бучы”. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі апублікаваў новы відэазварот. У ім ён, між іншага, заявіў, што расійскія вайскоўцы прыбіраюць целы мірных жыхароў, каб схаваць свае злачынствы. 

У гарадах, поўнасцю або часткова захопленых арміяй РФ, пачынаецца прымусовая мабілізацыя ва ўзброеныя сілы Расіі.

З пачатку вайны ўкраінскія паліцэйскія зафіксавалі каля 5 000 фактаў парушэння Расіяй законаў і звычаяў вайны.

У Станіславе Херсонскай вобласці за суткі загінула 5 грамадзянскіх асобаў, інфармацыя пра пацярпелых у Херсонскай вобласці ўдакладняецца.

У Данецкай вобласці салдаты РФ абстралялі мірных жыхароў Угледара, якія прыйшлі атрымаць гуманітарну дапамогу. 4 чалавекі загінулі, 4 параненыя.

Ачарэцінская абшчына вобласці двойчы трапіла пад абстрэлы – адзін загінулы.

У Рубежным Луганскай вобласці загінуў адзін чалавек, адзін паранены, а лёс яшчэ сямі невядомы.

У Севераданецку разбурана каля 10 шматпавярховікаў і пяць чалавек паранена ў выніку абстрэлу цэнтра прадстаўлення гуманітарнай дапамогі.

РФ нанесла авіяўдар па пуцеправоду Данейкай чыгункі. Пуцеправод каля станцыі Барвенкава – адзіны кантралюемы Украінай выезд па чыгунцы з такіх гарадоў, як Славянск, Краматорск і Ліман, гэтак званая “дарога жыцця” для дзясяткаў тысяч грамадзян Украіны цяпер.

У Славянску і Краматорску засталіся часова заблакаванымі тры эвакуацыйныя цягнікі.

Барадзянка – самы разбураны горад Кіеўскай вобласці. Па ім білі некіраванымі 250-кілаграмовымі фугаснымі авіябомбамі, “Ураганамі” і “Смерчамі”. Доказы вайсковых злачынстваў РФ тут на кожным кроку: пад аптэкай – забароненая касетная бомба, па абодва бакі дарогі – спаленая транспартная машына, што зараджае “Смерчы”, а пад ёй ракета, якія ляціць на 90 кіламетраў і нясе смерць і руіны.

Браджэнне ў РФ                                     

У артыкуле, апублікаваным у расейскім дзяржаўным выданні РІА Новості, практычна ўсё ўкраінскае насельніцтва называюць датычным да верагоднага «нацызму» Кіева. Яе аўтар заклікае да таго, што, па сутнасці, было б акупацыяй краіны на працягу пакалення, “ліквідацыяй” украінскай дзяржавы і яе палітычных эліт і адпраўкай на прымусовыя працы любых “памагатых” кіеўскай улады.

Крэмль паабяцаў адказаць на санкцыі супраць дачок Пуціна і тым самым фактычна прызнаў, што іх клічуць Кацярына Ціханава і Марыя Варанцова.

На галоўнага рэдактара “Новой газеты” Дзмітрыя Муратава напалі ў цягніку. Яго аблілі фарбай.

Раскамнагляд забараніў Google рэкламавацца на тэрыторыі РФ. Акрамя гэтага, пашукавікі абавязалі маркіраваць кампанію як парушальніка расейскага заканадаўства. Абмежаванні Раскамнагляду закрануць шэсць сэрвісаў Google: пошук, Google Play, YouTube, YouTube Music, Google Chat і Gmail.

Пасля сыходу IKEA з Расіі без працы засталіся 600 супрацоўнікаў вытворцы матрацаў “Аскона”.

На фоне чутак пра магчымае блакаванне YouTube відэасэрвіс Rutube зладзіў вялікую прэзентацыю ў Маскоўскім планетарыі.

Раскамнагляд заблакаваў сайт выдання Wonderzine. Нагода – сем тэкстаў пра ЛГБТ, на якія паскардзіліся ў Расмоладзі.

Служба дастаўкі СДЭК адключыла відэатрансляцыю з некалькіх расейскіх і беларускіх аддзяленняў на мяжы з Украінай. Па гэтых відэа вылічалі меркаваных марадзёраў.

Уладальніца і выдавец часопіса «Собака.ру» Ніка Белацаркоўская вырашыла перадаць выданне яго гендырэктару і галоўрэду. Супраць Белацаркоўскай ў сакавіку СК узбудзіў крымінальную справу з-за «фэйкаў» аб вайне ва Украіне.

14355 новых выпадкаў заражэння каранавірусам ў Расеі.

Забаўляльныя сэрвісы падсанкцыйнага “Сбера” – “СберЗвук” і Okko – магчыма, рызыкуюць застацца без кантэнту.

У Расеі дэфіцыт папулярных кантактных лінзаў Acuvue, на іх прыпадае палова ўсяго імпарту лінзаў.

Рамзан Кадыраў атрымаў пагоны генерал-лейтэнанта.

Адразу пасля таго, як суд скасаваў рэшту ўмоўнага тэрміну і зняў судзімасць з Кірылы Серабраннікава, вядомы рэжысёр пакінуў Расею.

На частотах EuroNews пачаў вяшчаць канал “Салаўёў. Live”. Праўда, прадукт прапагандыста Уладзіміра Салаўёва пакуль вяшчае з сур’ёзнымі перашкодамі. Прадстаўнік “Ростелекома” растлумачыў “Суразмоўцу”, што трансляцыя EuroNews была спынена “па патрабаванні праваўладальніка”. Але не змог растлумачыць, ці аформлена ліцэнзія на новы “тэлеканал”.

У некалькіх школах Екацярынбурга да ўжо звыклай “падглядкі” дадалі яшчэ і “праслушку”.

Прадстаўнікі расійскіх таксапаркаў асцерагаюцца, што праблемы галіны прывядуць да падзення бяспекі пасажырскіх аўтаперавозак і вяртання на рынак “бамбіл”.

У Дзярждуму ўнеслі законапраект, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў за выкананне антырасейскіх санкцый.

МЗС Расеі аб’явіла аб санкцыях у дачыненні да дэпутатаў парламентаў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

РФ поўнасцю выходзіць са складу Рады ААН. Пра гэта заявіў прадстаўнік расейскай дэлегацыі пасля таго, як Рада ААН па правах чалавека прагаласавала за прыпыненне сяброўства Расеі.

 Самастрэл

Сэрвіс для запісу падкастаў Anchor, які належыць Spotify, спыніць працу ў Расеі з 11 красавіка.

Тое, што засталося ад эканомікі

Краіны ЕС узгаднілі пяты пакет санкцый супраць Расеі, канчаткова зацвердзіць яго могуць у пятніцу. Новы пакет уключае ў сябе эмбарга на імпарт вугалю – гэта першыя санкцыі ЕС супраць расейскай энергетыкі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Урад падрыхтаваў пастанову па легалізацыі абыходных шляхоў дастаўкі санкцыйных тавараў у Расею.

Тры профільных авіяперавозчыкі ў бізнес-авіяцыі спынілі палёты з-за санкцый. Траціна прыватных уладальнікаў з гэтай прычыны распрадаюць лайнеры з дысконтам.

Кітайскія дзяржкампаніі адмаўляюцца заключаць новыя кантракты на пастаўку нафты з Расеі, нягледзячы на вялікія зніжкі.

Краіны G7 забаранілі інвестыцыі ў “ключавыя сферы” расейскай эканомікі.

Беспрацоўе ў Расеі па выніках 2022 года можа вырасці больш, чым удвая, і перавысіць 9% упершыню за апошнія 10 гадоў.

Ашчадбанк паведаміў, што з-за санкцый да 13 красавіка перадасць замежныя актывы сваіх кліентаў іншым брокерам. Тое ж раней зрабілі ВТБ і “Открытие”, якія патрапілі пад санкцыі. 

Урад РФ выступае супраць прызнання крыптавалют плацежным сродкам у Расеі.

ЗША ўвялі экспартныя санкцыі супраць авіякампаній “Аэрафлот”, Azur Air і Utair. Тэрмін дзеяння абмежаванняў складае 180 дзён і можа быць працягнуты. Вашынгтон забараніў не толькі доступ да прадукцыі з ЗША, але і рээкспарт.

Міжнародная ізаляцыя

Генасамблея ААН прыпыніла ўдзел Расеі ў Савеце па правах чалавека з-за грубых і сістэматычных парушэнняў правоў чалавека ва Украіне расейскімі вайскоўцамі. Да гэтага часу адзінай краінай, адносна якой было вынесена такое рашэнне, была Лівія.

Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Сяргей Кісліца выкрыў маніпуляцыю прадстаўніка Расеі Васіля Нябензі падчас пасяджэння Савета бяспекі ААН.

Легендарны брытанскі гурт Pink Floyd упершыню з 1994 года выпусціў новую песню. Трэк Hey Hey Rise Up («Гэй, гэй, уставай»), запісаны на мінулым тыдні, змяшчае вакал украінскага музыканта Андрэя Хліўнюка, узяты з відэа, якое ён апублікаваў у Інстаграме. Усе грошы ад продажу пойдуць на гуманітарную дапамогу дзеля Украіны.

Амбасадара Расеі выклікалі ў МЗС Канады, каб паказаць зверствы расейскіх вайскоўцаў у Ірпені і Бучы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда згодны з заявай Уладзіміра Зяленскага аб тым, што дзеянні Расеі ў Бучы з’яўляюцца генацыдам украінскага народа.

Чэхія выпусціла калекцыйную банкноту пад назвай Слава Украіне. Усе сродкі па рэалізацыі накіруюць на дапамогу Украіне. Новая банкнота не з’яўляецца плацежным сродкам.

Эстонія перастане выдаваць грамадзянам Расеі і Беларусі новыя візы і від на жыхарства для працы ў краіне.

Жыхарам Расеі і Беларусі забаронена ўдзельнічаць у сёлешнім Бостанскім марафоне.

Сенатары ЗША прапанавалі пазбавіць падатковых ільгот кампаніі, якія не сышлі з Расеі. Падобная практыка ўжо дзейнічае для бізнэсаў, якія працуюць у Паўночнай Карэі, Іране, Сірыі і Судане.

Улады Кіпра прынялі рашэнне ануляваць “залатыя пашпарты” чатырох расейцаў, якія трапілі пад санкцыі Еўразвяза, а таксама іх сваякоў.

Ірландыя поўнасцю падтрымлівае паскоранае ўступленне Украіны ў ЕЗ. А таксама будзе рабіць усё, каб узмацніць ціск на Расею настолькі, наколькі неабходна, каб гэтая вайна скончылася.

У Берліне шмат людзей правялі акцыю ў падтрымку Украіны і заклікалі Захад спыніць гандаль энергарэсурсамі з РФ. Такія ж пратэсты прайшлі каля амбасады Нямеччыны ў Вільні і  парламента Грузіі.

Актывісты ў польскім LEROY MERLIN памянялі надпісы на цэнніках. На вёдрах на “ёмістасць для чалавечых астанкаў”, на малатках – “тавары для забойства, Leroy падтрымлівае генацыд ва Украіне”, на шчотках для падлогі “набор для замятання пачуцця віны”.

Аксімірон правёў трэці дабрачынны канцэрт у падтрымку ўкраінскіх уцекачоў Russians Against War. Адзін з галоўных расейскіх рэпераў выступіў у берлінскім Huxleys Neue Welt.

Легендарны амерыканскі гурт Metallica адкрыў збор сродкаў на старонцы фонду All Within My Hands Foundation у падтрымку Украіны. Першы ўклад у памеры $500 тыс унеслі самі музыканты.

Амерыканскі рэжысёр “Трансформераў” і “Армагедона” Майкл Бэй падтрымаў Украіну ў вайне супраць Расеі.

The Weeknd выпусціў кліп на песню Out Of Time і забараніў ягоны паказ ў Расеі.

Узброеныя сілы Украіны атрымалі першую партыю сухпайкоў амерыканскай вытворчасці. Іх набылі на сродкі, якія сабралі праз крыптафонд. У агульнай складанасці гэты фонд набыў 410 000 такіх паек для патрэб украінскіх вайскоўцаў на агульную суму $3 792 500.

Германія і Чэхія будуць лячыць цяжкапараненых украінскіх ратавальнікаў. Ужо трох работнікаў ДСНС з Кіева, Кіеўскай і Запароскай абласцей даставілі ў Франкфурт, а адтуль у спецыялізаваныя клінікі.

Актывісты з Латвіі пачалі пастаўляць ва Украіну квадрацыклы, адаптаваныя да ваенных умоў.

У горадзе Бяляеўка Адэскай вобласці вуліцу Маскоўскую перайменавалі ў Харкаўскую.

Leave a Reply