Башкартастан імкліва губляе насельніцтва
Башкартастан імкліва губляе насельніцтва і пагаршаюцца адразу два паказнікі – нараджальнасць і смяротнасць, піша выданне News 102, спасылаючыся на дадзеныя Расстата.
Як адзначаецца, па выніках лютага ў Башкартастане нарадзілася 2 798 дзяцей, што на 185 менш, чым у аналагічным месяцы мінулага года. Гэта самае імклівае падзенне ў рэгіёнах Паволжа. У чатырох рэгіёнах нараджальнасць наадварот вырасла.
У Башкартастане расце смяротнасць – у лютым памерла 4 755 чалавек, што на 364 больш, чым у лютым 2021 года. Па абсалютным паказніку рэгіён апынуўся на трэцім месцы ў Паволжы – наперадзе Ніжагародская вобласць і Татарстан.
У Расеі тэндэнцыя аналагічная. Нараджальнасць за люты знізілася на адзін адсотак – да 101 тыс.дзяцей. А вось смяротнасць павялічылася істотна – адразу на 10%, да 190,6 тыс.чалавек. Такім чынам, натуральнае змяншэнне насельніцтва краіны перавысіла 90 тысяч чалавек толькі за адзін месяц, гаворыцца ў паведамленні.
У сувязі са скарачэннем насельніцтва Башкартастана, нагадаем афіцыйную статыстыку, якую агучылі марыянетачныя ўлады, пра страты акупацыйных войскаў – у разрэзе рэспублік Ідэль-Урала (01.04.2022):
Башкартастан — 25
Татарстан — 24
Удмурція — 11
Марый Эл — 6
Чувашыя — 6
Мардовія — 1
Інфармацыя пра рэальныя страты расейскіх акупантаў ва Ўкраіне – дзяржаўная таямніца РФ.
Leave a Reply