Публічныя дыскусіі пра будучыню Расейскай Федэрацыі пасля заканчэння расейска-ўкраінскай вайны да гэтага часу звычайна вядуцца ў парадыгме «будучыня федэральнага цэнтра – гэта будучыня Расеі». Аднак спробы прадставіць патрэбы, праблемы і ўяўленні аб будучыні для жыхароў Масквы, Бураціі, Чачні, Башкартастана, Татарстана, Калмыкіі і іншых рэгіёнаў як нешта агульнае і цэласнае абсалютна няслушныя і контрпрадуктыўныя. Суб’екты федэрацыі, як і ўсе аўтахтонныя народы РФ, маюць поўнае права як удзельнічаць у абмеркаванні будучыні расейскіх тэрыторый, так і рэалізаваць сваё права на самавызначэнне. Менавіта з мэтай рэалізацыі карэннымі народамі і тэрыторыямі РФ права на самавызначэнне была створана Ліга Свабодных Нацый – гарызантальная сеткавая структура, якая аб’ядноўвае арганізацыі, рухі і асобных актывістаў, якія падзяляюць яе мэты і погляды.
Ler mais