Зварот Украіны, якая ваюе, да беларускага народу
Вольны народзе паняволенай Беларусі! Сёння ўкраінскі воін сваёй барацьбою адкрывае шлях да незалежнай Беларусі, да вызвалення беларускай нацыі з-пад маскоўскага ярма.
Расейскі наступ на Ўкраіну праваліўся. Узброеныя Сілы Расейскай Федэрацыі нясуць страшныя страты пад Кіевам, Харкавам, Чарнігавам, Сумамі ды Херсонам. Расейцам не ўдалося захапіць ні аднаго вялікага гораду. У іх больш няма рэзерваў для вядзення баявых дзеяў. Апошнія акупацыйныя падраздзяленні перакідваюцца з тэрыторыі Беларусі на Кіеў.
Менавіта сёння ўкраінская нацыя дае шанец здзейсніць мару пра беларускую Беларусь, пра запаветную краіну герояў БНР і пераможцаў Слуцкага паўстання. Мару пра бела-чырвона-белы сцяг над парламентам Беларускай Дзяржавы.
Беларусы! Вораг разбіты, вораг дэмаралізаваны. Выходзьце на вуліцы, бярыце пад свой кантроль адміністрацыйныя будынкі. Раззбройвайце КДБ і міліцыю.
Не будзе іншай нагоды! Не будзе апраўданняў перад дзецьмі ды ўнукамі! Да канца лютага Беларусь стане вольнаю, альбо статус расейскай калоніі будзе замацаваны назаўжды.
Беларусы! Да барацьбы! За вашу і нашу свабоду!
Leave a Reply