Зняволеныя калоніі ў Дзімітраўградзе спынілі галадоўку – мусульман працягваюць катаваць
60 чалавек, якія абвясцілі галадоўку ў калоніі Дзімітраўграда ў падтрымку ўраджэнцаў Паўночнага Каўказа, якіх збівалі і прыніжалі, спынілі пратэсную акцыю, страціўшы надзею дамагчыся вынікаў.
Пра гэта паведамляе выданне “Каўказскі вузел” са спасылкай на родных асуджаных і праваабаронцаў.
Акрамя таго, пракуратура і следчы камітэт праводзяць праверку па факце нанясення сабе калецтваў зняволенымі. Праваабаронцы, у сваю чаргу, рыхтуюць зварот у наглядныя органы па факце дыскрымінацыі па рэлігійнай прыкмеце, распавялі ў Камітэце “Грамадзянскае садзейнічанне”.
Інцыдэнт здарыўся 13 красавіка, калі ў калоніі Дзімітраўграда Ульянаўскай вобласці былі збітыя зняволеныя, якія трымалі пост, у асноўным ураджэнцы Чачні і Інгушэціі, паведаміў праваабарончы праект Gulagu.net.
Па ягоных дадзеных, салдаты зводнага атрада УФСВП падчас ператрусаў выйшлі за межы сваіх паўнамоцтваў: падчас свяшчэннага для мусульман месяца Рамадана зьнішчылі належныя ім асобнікі “Карана” і малітоўныя кілімкі, абражалі і прыніжалі зьняволеных датычна іх рэлігіі і нацыянальнасьці. Адзін са зьняволеных, Расанбек Бекмурзаеў, пасля атрыманых траўм і калецтваў быў шпіталізаваны.
Праваабаронцы сьцвярджаюць, што ў знак пратэсту дзясяткі зьняволеных парэзалі сабе рукі і жываты, каб дамагчыся дакументаваньня атрыманых траўм і візітаў наглядальнага пракурора і грамадска-назіральнай камісіі. Іх у гэтым падтрымалі і вязьні з іншых блокаў, не мусульмане. На наступны дзень каля ста асуджаных аб’явілі галадоўку.
Па словах сваякоў асуджаных, якія адбываюць пакараньне ў турме Дзімітраўграда, афіцыйныя, у тым ліку праваабарончыя структуры, скажаюць рэальную сітуацыю ў калоніі, каб службовыя асобы ўніклі адказнасьці.
– Сітуацыя вельмі складаная, больш за 100 чалавек аб’яўлялі галадоўку. Яны спынілі яе 29 красавіка, напярэдадні свята Ураза-Байрам, але не таму, што іх умовы былі выкананыя, а зразумеўшы бесперспектыўнасць пратэсту, – паведаміла выданьню маці аднаго са зьняволеных на ўмовах ананімнасьці.
Паводле яе слоў, у калонію прыязджалі прадстаўнікі чачэнскай суполкі, сваякі, якія сустрэліся з кіраўніцтвам, аднак усё зводзілася да абяцаньняў, што “сітуацыя выправіцца”.
– Баімся, што ім зноў надумаюць тэрміны. Сыну таксама прычынілі траўмы. Ён “ускрываўся”, шмат чаго мне не дагаворвае, але я даведалася ад трэціх асоб, што яму дасталася добра. Рускі хлопец тэлефанаваў з таксафона, распавёў, што да гэтага часу правакуюць іх, не даюць ні есьці, ні спаць. 29 красавіка галадоўку спынілі. Упаўнаважаны па правах чалавека з Чачні зьбіраўся да іх выязджаць. Кіраўнік ГНК па Ульянаўскай вобласці хадзіла да іх, сказала, што параненьняў і сінякоў няма. Хоць мама хлопца, якога моцна зьбілі, – яна з ёй кантактавала. А ў СМІ і сацсетках паведамілі, што ён самы цяжкі і яго павезлі ў гарадскі шпіталь. А ГНК пры гэтым кажа, што “ніякіх параненьняў няма, усё добра”. Сядзельцы просяць агалоскі, бо ні на што іншае не спадзяюцца, – распавяла маці асуджанага.
Як піша выданьне са спасылкай на заснавальніка праекту Gulagu.net Уладзіміра Асечкіна, за апошні год у калоніях Ульянаўскай вобласці памерлі больш за дзесяць чалавек, акрамя таго, асуджаныя праводзілі масавыя галадоўкі супраць суворых умоў утрыманьня.
Leave a Reply