Зачыстка: знойдзены мёртвым былы намеснік старшыні МУС па Рэспубліцы Татарстан генерал Андрэй Вазанаў

Зачыстка: знойдзены мёртвым былы намеснік старшыні МУС па Рэспубліцы Татарстан генерал Андрэй Вазанаў

У Казані знойдзена цела былога намесніка міністра ўнутраных спраў па Рэспубліцы Татарстан Андрэя Вазанава.

Пра гэта паведамляе расейскі марыянетачны сайт “БІЗНЭС Online”, са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах. Вазанаў некалькі дзён не выходзіў на сувязь, і сваякі забілі трывогу. Цела чэкіста, генерал-маёра юстыцыі было знойдзена ў яго кватэры. Прычына смерці зараз высвятляецца, крыніцы яе не называюць.

Андрэй Юр’евіч Вазанаў нарадзіўся ў Чувашыі ў 1962 годзе, скончыў Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1984 годзе. Пасля сканчэння вну служыў следчым у Аддзеле ўнутраных спраў Кіраўскага раённага выканкама Казані, потым перайшоў у следчае ўпраўленне МУС ТАССР. З 1991 па 1992 год быў начальнікам следчага аддзялення аператыўна-вышуковага бюро пры МУС ТАССР. У 1999 годзе ўзначаліў галоўнае следчае ўпраўленне МУС Татарстана, тады ж быў прызначаны намеснікам міністра. На гэтай пасадзе праслужыў да 2010 года, пакуль яго не адхіліў ад пасады на той момант прэзыдэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Датычны да пераследу актывістаў татарскага нацыянальнага руху і да прыцяснення мусульманаў Татарстана.

Корреспондент

Leave a Reply