«З Каўказа ўсё і пачнецца». Ці не?

«З Каўказа ўсё і пачнецца». Ці не?

З усіх рэгіёнаў РФ толькі народы Каўказа прадстаўлены як на палітычным фронце, так і сілавымі структурамі, якiя ствараюцца за мяжой і гатовы пры першай жа магчымасці ўключыцца ў барацьбу за незалежнасць ужо на тэрыторыі сваіх рэспублік.

Нічога падобнага няма ні ў народаў Ідэль-Урала, ні ў народаў Сібіры ці іншых рэгіёнаў. Таму прынята казаць, што Каўказ першым паўстане і першым выйдзе са складу РФ. Магчыма.

Аднак імперыя гэта таксама ўлічвае, і не дарма найбольшую колькасць сваіх «ланцужных сабак» трымае менавіта на Каўказе.

У гэтых умовах, калі погляд імперыі больш прыкаваны да Каўказа, недаравальная неабдуманасць не пачаць ствараць сілавыя структуры для забеспячэння падтрымкі паўстання ў іншых рэгіёнах.

Але даводзіцца зыходзіць з таго, што мы маем. А мы маем пакуль што толькі палітычныя рухі, урады ў выгнанні і даволі разрозненыя нешматлікія групы партызан ці партызан-адзіночак, якія вельмі зрэдку здзяйсняюць якія-небудзь акцыі супраціву.

Таму калі Каўказ паўстане, ужо не будзе часу, каб чакаць: або рэспублікі Ідэль-Урала таксама адразу паўстануць, ствараючы нейкія сілавыя структуры непасрэдна падчас паўстання, або насельніцтва Ідэль-Урала будзе зноў адпраўлена імпэрыяй на падаўленне паўстання на Каўказе. І тады Ідэль-Урал страціць яшчэ больш людзей і апынецца яшчэ далей ад магчымасьці стаць свабодным.

Варыянта «спачатку Каўказ, а потым, можа, і мы падцягнемся калі-небудзь там» папросту не існуе — або паўстанне адразу і па магчымасці па ўсёй імперыі, або ўсіх задушаць паасобку.

Да таго ж, пакуль усе глядзяць на Каўказ, было б ідэальна ўчыніць для ворага нечаканасць і арганізаваць паўстанне зусім у іншай частцы імперыі — імперцы б пачалі перакідку войскаў з Каўказа на прыгнечанне мецяжу, тым самым прыслабіўшы свае сілы ў самым пратэстным рэгіёне, дазволіўшы сілавым структурам паўстанцаў дзейнічаць больш свабодна. Тады імперыя б пацярпела хуткае паражэнне на Каўказе, якое вельмі негатыўна паўплывала б на матываванасць імперскіх войскаў у іншых рэгіёнах. Аднак, на дадзены момант гэта з разраду «а вось калі б».

Корреспондент

Leave a Reply