“Якая розніца, у які ГУЛАГ вязуць?” Імперыі не ўсё роўна — яе мэта, каб вам было ўсё роўна

“Якая розніца, у які ГУЛАГ вязуць?” Імперыі не ўсё роўна — яе мэта, каб вам было ўсё роўна

Калі ў будучыні, ужо ў незалежных рэспубліках, пакінутыя там маскоўцы будуць вам казаць, што не варта мяняць імперскія назвы тапонімаў на мясцовыя або зносіць імперскія помнікі і прыбіраць імперскую псеўдагісторыю са сваіх падручнікаў — нагадвайце гэтыя карцінкі.

На першай — акупацыйная адміністрацыя Марыупаля мяняе ўкраінскія вулічныя шыльды і знакі на маскавіцкія. Гэта знята ў пачатку траўня — баі за Марыупаль яшчэ ў самым разгары, рэгулярна бамбуюць «Азоўсталь».

Але маскоўцы, яшчэ не паспеўшы захапіць горад, ужо ўсталёўваюць у ім свае знакі акупацыі. І ніхто не абураецца, што для гэтага “не час”, ці “гэта забярэ шмат бюджэтных грошай”, ці “якая розніца, на якой мове?”.

На другой — усталёўка помніка Аляксандру Неўскаму, які здрадзіў свой родны Ноўгарад і свой народ для Масковіі.

Яшчэ не дасталі большасць трупаў жыхароў Марыупаля з-пад завалаў, яшчэ няма ў цалкам разбураным горадзе ні вады, ні ацяплення, ні электрычнасці, ні працы, ні медыцыны — але ўжо ўстанаўліваюцца акупацыйныя сімвалы. Як насмешка над мясцовымі жыхарамі і спосаб псіхалагічнага ціску.

Гэта ўсім навакольным народам маскоўцы даказваюць, што няма розніцы, на якой мове казаць, якія помнікі і каму ставіць і ў якой краіне жыць. А самі яны так не лічаць, бо розніца ёсць. І неразуменне гэтай розніцы каштуе сотні тысяч жыццяў і людскіх лёсаў.

Корреспондент

Leave a Reply