Якая мова павінна быць дзяржаўнай у свабодных рэспубліках Ідэль-Урала?

Якая мова павінна быць дзяржаўнай у свабодных рэспубліках Ідэль-Урала?

Сярод нашых падпісчыкаў ёсць тыя, хто прапануе зрабіць рускую мову адной з дзяржаўных моў ва ўжо свабодных рэспубліках Ідэль-Урала.

Магчыма, вы хочаце, як лепш, а можа, працуеце на Крэмль. Аднак, у любым выпадку, такая ідэя вельмі дрэнна адаб’ецца на развіцці нацыянальных моў — многія рускамоўныя проста не стануць іх вучыць, нават калі РФ спыніць сваё існаванне. А рашысты будуць спадзявацца на рэванш і рыхтавацца да яго, абапіраючыся на рускамоўную частку насельніцтва. У нас ужо ёсць прыклады Беларусі і Казахстана, дзе нацыянальныя мовы пад пагрозай знікнення, і іх трэба ратаваць.

Не руская, а нацыянальная мова кожнай рэспублікі мусіць быць міжнацыянальнай мовай зносін у гэтай рэспубліцы. Руская мова будзе без усякага статусу. Выжыве дык выжыве, не выжыве — не страшна. Гэта не наш клопат, не мы акупавалі чужыя землі. Трэба развіваць свае мовы, а не чужую мову за свой кошт, ды яшчэ і чуць у адказ «вясковец, твая мова непаўнавартасная, яна ні да чаго не прыдатная».

Корреспондент

Leave a Reply