Як Кітай адрэагуе на ўступ Сірыі ў вайну з Украінай

Як Кітай адрэагуе на ўступ Сірыі ў вайну з Украінай

Згодна з інфармацыяй з Сірыі Башар Асад згадзіўся з патрабаваннем РФ накіраваць частку сваіх вайсковых падраздзяленняў ва Ўкраіну і дазволіць актыўную вярбоўку.

На старце перамоў паміж Асадам і Крамлём на пачатку сакавіка меркавалася, што ўдзел рэгулярных частак не плануецца, за выключэннем тых ваенных, які захочуць паехаць на вайну з Украінай. Масква атрымала карт-бланш толькі на тое, каб вербаваць наймітаў сярод племянных апалчэнняў ды іншых парамілітарных фарміраванняў. Асноўным апірышчам падчас вярбоўкі меліся стаць два апалчэнні з хрысціян, якія ваююць на баку Асада, праз агульную рэлігію. Лейтматыў вярбоўкі быў такі: Расія выратавала Сірыю, і цяпер тая павінна вярнуць ёй доўг крывёю. Тэма “вяртання доўгу” даўно мусіруецца ў вайсках Асада, і іх прымушаюць групамі й паасобку падпісваць розныя тэксты падзякі РФ з клятвай “вярнуць доўг крывёю”.

Першым вербаваць пачаў праасадаўскі мясцовы тэлерадыёканал “Дэйр-эз-Зор 24”. Ён жа  11 сакавіка паведаміў, што Расея абяцае карміць і плаціць па 1500 еўра ў месяц тым, хто паедзе ваяваць з Украінай. У асноўным з яго і бяруць інфармацыю расійскія СМІ, калі пішуць пра сірыйскіх добраахвотнікаў, якія едуць у РФ. Але Ўзброеным сілам Украіны ніводзін такі сірыец пакуль не сустрэўся — ні жывым, ні мёртвым. Амерыканскае CNN таксама пісала пра адпраўку такіх наймітаў у РФ, зыходзячы з вестак ад сваіх крыніц у Сірыі.

Аднак вярбоўка сірыйцаў на вайну з Украінай яўна ідзе не так паспяхова, як хацелася б Маскве. Лічбу ў 400 або болей наймітаў, якія прыехалі ў Расею, не называюць нават яе СМІ. Рэчаіснасць такая, што іх можа быць у дзесяць разоў меней.

Ідэя ехаць на вайну ва Ўкраіну не выклікае энтузіазму ў прыхільнікаў Асада. Некаторыя з іх уголас заявілі, што Расія патрабуе ад іх немагчымага і нелагічна ехаць ваяваць з Украінай, пакуль не заваяваны левы берага Еўфрата, Ідліб ды іншыя тэрыторыі. Яны мякка даюць зразумець Маскве: спачатку дапамажы вярнуць усе тэрыторыі, у тым ліку й Галанскія высоты, а затым мы дапаможам табе. Сірыйцаў бянтэжыць і тое, што Крэмль наважваўся за тры дні ўзяць Кіеў, за два-тры тыдні захапіць усю Ўкраіну, а цяпер ужо наймае сама меней на месяц вайны. Яны разумеюць, што ў Крамля штосьці пайшло не так.

Такая сітуацыя не задавальняе Крэмль, і ён апошнімі днямі дужа ціснуў на Асада, патрабуючы выдзеліць 40 тысяч салдатаў са сваіх рэгулярных фарміраванняў, калі той не можа дапамагчы завербаваць наймітаў у племянных ды рэлігійных апалчэннях. Крэмль заспакоіў яго тым, што ЗША цяпер цалкам занятыя Ўкраінай, а Турцыя да таго ж актыўна займаецца й заключэннем трывалага міру паміж Арменіяй і Азербайджанам. Масква пераконвае Асада, што, пакуль у армянскім горадзе Гюмры ёсць 102‑я ваенная база РФ з авіяцыяй, яму нічога не пагражае, і ён можа пазычыць ёй на месяц 40 тысяч сваіх салдат. За месяц на яго ні Турцыя, ніхто іншы не нападзе. Тое, што ад іх застанецца, Масква абяцае яму вярнуць. У Дамаску не ў захапленні ад такой прапановы, але Масква пайшла на прынцып, і давялося ёй паабяцаць, на ўмовах папярэдняй аплаты.

Але Крэмль выпускае з-пад увагі два моманты: нават калі асадаўская Сірыя паўафіцыйна ўступіць у вайну з Украінай, гэта кардынальна зменіць сітуацыю, а таксама пазіцыю Кітая, які свайго дазволу на гэта не даваў. Пакуль цяжка сказаць, як на гэта адрэагуе Пекін, але для яго гэта будзе адназначны сігнал ваеннай слабасці Масквы, з цалкам канкрэтнымі высновамі

Сяргей Клімоўскі

Корреспондент

Leave a Reply