Вялікая газавая дзяржава: бальніцы ў Башкартастане закупляюць дровы на зіму

Вялікая газавая дзяржава: бальніцы ў Башкартастане закупляюць дровы на зіму

Сама меней тры медустановы рэспублікі аб’явілі закупкі на пастаўку дроў для ацяплення. Пра гэта паведамляе выданне «Пруфы».

Учалінская цэнтральная гарадская бальніца збіраецца закупіць дровы на 1,2 млн рублёў. Паліва будзе пастаўляцца ў фельчарска-акушэрскія пункты раёна. Архангельская раённая бальніца збіраецца набыць дровы на 305 тысяч рублёў, Балтачэўская раённая бальніца – 204 тысячы рублёў.

Пры гэтым, адзначае інфармацыйна-аналітычная старонка рэгіёну Ідэль-Урала «Алтын Міраҫ/Залатая Спадчына», кожны год Расея здабывае 720 млрд кубаметраў прыроднага газу. Экспартуе ўсяго крыху больш за 200 млрд, летась – 204 млрд. З іх 130 млрд кубаметраў – у Еўропу. У мінулым годзе Расея паставіла ў Кітай 10500000000 кубаметраў газу, а ў гэтым плануе ад 16 да 20 млрд (дадзеныя за 23 жніўня 2022 года). Таксама цікавы факт таго, што ў такія муніцыпальныя памяшканні не праведзены газ!

«Алтын Міраҫ/Залатая Спадчына» канстатуе, што пры гэтым дні два таму Уладзімір Пуцін заявіў падчас пленарнага паседжання форуму «Расейскі энергетычны тыдзень»: «Расея не вінаватая ў тым, што ў краінах Еўрасаюза запасаюцца дровамі на зіму, як у Сярэднявеччы». Аказалася, у многіх рэгіёнах Расеі і да гэтага часу сярэднявечча.

Пасля таго, як быў пашкоджаны «Паўночны паток» і газ у Еўропу перакрыты, насельніцтву Расеі ўжо можна было газ пастаўляць… Але не – расейская ўлада да ўласнага насельніцтва ставіцца як да быдла. І гэта тычыцца і «дзяржаваўтваральнага народа», а ўжо тым больш башкір, татараў і іншых нярускіх…»

Корреспондент

Leave a Reply