«Вайна, а не спецаперацыя»: у імперыі тэсціруюць ідэю ўсеагульнай мабілізацыі

«Вайна, а не спецаперацыя»: у імперыі тэсціруюць ідэю ўсеагульнай мабілізацыі

У апошні час у расейскай інфапрасторы неяк рэзка пачалі з’яўляцца ўкіды аб мабілізацыі. Такое ўражанне, што ўлада тэстуе гэтую ідэю — як зойдзе.

Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў ужыў забароненае сёння слова “вайна” і заклікаў усіх на мабілізацыю.

“Я вас падводжу да думкі, што ідзе вайна, і прайграць яе мы не маем права. Цяпер не панікаваць. Патрэбна поўная мабілізацыя краіны”, — заявіў стары камуніст.

Дэпутат Дзярждумы Міхаіл Шарамет таксама заявіў, што “ваенная мабілізацыя неабходна для поўнай перамогі РФ у спецаперацыі”.

Аднак у каментарах і Зюганаў, і Шарамет змаглі ўбачыць, як на гэтую прапанову рэагуюць тыя, хто яшчэ ўчора гарлапаніў “мачы хахлоў”. Аказалася, што каментатары самі чамусьці не хочуць ехаць губляць свае трыбухі, канечнасці і галовы ва Украіне.

У КПРФ аператыўна далі заднюю і пачалі запэўніваць, што Зюганаў насамрэч не заклікаў да ваеннай мабілізацыі, а казаў аб мабілізацыі эканомікі і палітычнай сістэмы перад “тварам навіслай пагрозы”.

“Некаторыя групы займаюцца адкрытымі правакацыямі, як тыя, хто распаўсюдзіў дадзеную навіну, скажу больш, такіх наогул караць смерцю трэба”, — сказаў спікер партыі Аляксандр Юшчанка.

Сапраўды, у такіх умовах відавочна, што рашэнне ўсё ж аб’явіць мабілізацыю можа быць апошнім у жыцці Пуціна. Бо гвалтоўна загнаныя ў войска людзі могуць пачаць страляць з выдадзенай зброі зусім не ва ўкраінцаў.

Корреспондент

Leave a Reply