У старажытнасці сіла?

У старажытнасці сіла?

Тым, хто рэгулярна спрачаецца, чый народ старажытней, чыя дзяржаўнасць старажытней, чыя мова старажытней і г.д.:

• Самымі старажытнымі народамі на планеце (з тых, хто дажыў да нашых дзён) лічацца этнагрупы бушменаў і гатэнтотаў у Афрыцы. У іх няма сваёй дзяржаўнасці, колькасць саміх народаў не перавышае 100 тысяч чалавек, а іх мовы на мяжы знікнення.

• Самым маладым народам на планеце лічыцца народ далганаў — карэннае насельніцтва Таймыра. У іх няма сваёй дзяржаўнасці, іх мова на мяжы знікнення, а колькасць іх народа не перавышае 8 тысяч чалавек.

• Найстаражытнейшай мовай на планеце (з тых, што дайшлі да нашых дзён) лічыцца мова бо, на якой размаўляла насельніцтва групы Андаманскіх выспаў. Гэтай мове каля 65 тысяч гадоў. Апошняя носьбітка памерла ў 2010 годзе ва ўзросце 85 гадоў, а яе нашчадкі і сваякі колькасцю каля 50 чалавек з’яўляюцца апошнімі прадстаўнікамі народа, які выкарыстоўваў мову бо. Аднак яны самі ўжо не ведаюць гэтай мовы і дзяржаўнасці сваёй не маюць.

• Самай маладой мовай на планеце лічыцца афрыкаанс — мова бураў, каланістаў з Галандыі ў Паўднёвай Афрыцы. Носьбітаў гэтай мовы каля 10 мільёнаў, яна не знаходзіцца на мяжы знікнення і з’яўляецца адной з дзяржаўных моваў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Як бачыце, старажытнасць народа ці мовы ніколькі не дапамагае ў тым, каб такі народ меў дзяржаўнасць ці такая мова мела магчымасць развівацца.

Не дапамагае ў гэтым і маладосць народа/мовы.

Найстаражытнейшыя дзяржавы да нашых дзён не дажылі, самыя старажытныя мовы ўжо зніклі, найстаражытнейшыя народы даўно асіміляваныя або знішчаныя.

Гэтак жа адносна шмат маладых народаў і моў, «паглынутыя» іншымі народамі або выцесненыя іншымі мовамі амаль адразу пасля свайго фармавання.

Ці вартыя гэтыя спрэчкі аб старажытнасці чагосьці? Дзяржаўнасць народа не залежыць ад яго ўзросту. Існуе мноства дзяржаў, якія нават не маюць канкрэтнага народа-творцы, а былі створаны мноствам народаў сумесна (гаворка не пра імперыі). Існуе мноства штучных моў, у якіх нават няма свайго народа.

Гісторыю ведаць важна, але яна нікому не дасць дзяржаўнасць — народ сам павінен браць (здабываць) дзяржаўнасць для сябе. Спрэчкі аб тым, што хтосьці мае «гістарычнае права» на сваю дзяржаву, а хтосьці такога права не мае — толькі казкі ад супернікаў такой дзяржаўнасці. Калі цвёрда і паслядоўна прасоўвацца да сваёй мэты, то ніякія довады аб «адсутнасці права на дзяржаўнасць» або аб «немэтазгоднасці такой дзяржаўнасці» не змогуць спыніць нікога.

Тое самае і з мовамі: ніякая старажытнасць/маладосць мовы не выратуе яе ад прыгнёту і вымірання, а толькі пастаяннае і ўпартае яе развіццё і распаўсюджванне могуць гэта зрабіць.

Корреспондент

Leave a Reply