У Ханты-Мансійскім округу замест абяцаных пуціным 7 мільёнаў расейскіх рублёў плацяць 100 тысяч за забітых падчас «спецапэрацыі»

У Ханты-Мансійскім округу замест абяцаных пуціным 7 мільёнаў расейскіх рублёў плацяць 100 тысяч за забітых падчас «спецапэрацыі»

На дадзены момант дакладнай статыстыкі па ўсіх рэгіёнах расеі няма, але прынамсі ў некаторых дакладны памер выплат сем’ям загінулых падчас пуцінскай «спецаперацыі» моцна адрозніваецца ад абяцаных крамлём 7 мільёнаў рублёў.

Цюменская блогерка Юлія #нетвойне распавяла пра сваю паездку ў Ніжнявартаўск, падчас якой кіроўца з Сургута распавёў пра «рэгіянальныя асаблівасці» пуцінскіх выплат.

«Яго малодшага брата з тэрміновай службы адправілі ва Ўкраіну. Прысяга, праз 2 дні ён ужо ва Ўкраіне. Каля 10 чалавек ужо вярнуліся ў Ніжнявартаўск мёртвымі, у рэгіёне – некалькі дзясяткаў. Сем’ям выплацілі па 100 тысяч. Сябар-кантрактнік таксама ва Ўкраіне, распавядаў, як ехалі калонай, у калону трапіў снарад, грузавік у пачатку калоны падарваўся. Камандзір выжыў, сеў за руль ацалелай машыны і паехаў назад, усіх кінуўшы. Сябар пайшоў у лес, выйшаў рана ў вёску і здаўся. Сказаў, што прыкра, гэта ж афіцэр. Кіроўца распавёў, што многіх вывозяць з Дагестана, быццам там усе з дзяцінства ўмеюць страляць. Салдат ніколі не навучаюць. Пры гэтым кіроўца ляпнуў нешта пра «я згодны з пуціным, што нельга дапускаць НАТО», але ў іншым ён катэгарычна не разумее, навошта ўсё гэта, чаму яны едуць забіваць, яны нікога не абараняюць, яны проста знішчаюць ды забіваюць. Падтрымкі няма», — канстатуе блогерка.

Корреспондент

Leave a Reply