У Чувашыі 50 выхадцаў з «новых рэгіёнаў РФ» атрымалі пашпарты грамадзян РФ
Вядома ж, яны пакляліся ў вернасці толькі РФіі, а не Чувашыі. Чакаем цяпер ад новапрыбылых стандартныя шавіністычныя заявы рускамірных: «Навошта патрэбна гэтая чувашская мова? Мы ўкраінскую не вучылі і чувашская нам не патрэбна. Нам рускай дастаткова. Мы не для таго ў Расею хацелі, каб мовы вучыць».
Мусіць, менавіта для гэтых 50 манкуртаў з бюджэту Чувашыі вылучаліся велізарныя грошы і мабілізавалася насельніцтва на вайну. А ці нельга было іх проста перавезці без усяго гэтага?
І навошта яны ў Чувашыі? Будзем спадзявацца, што пасля атрымання пашпартоў яны пераедуць кудысьці бліжэй да Падмаскоўя. І без іх манкуртаў хапае, новых сабак рэжыму не патрабуецца.
Leave a Reply