У акупаваным Херсоне ўкраінскія партызаны забілі мясцовага калабаранта, на наступны дзень расейцы расстралялі мірную дэманстрацыю

У акупаваным Херсоне ўкраінскія партызаны забілі мясцовага калабаранта, на наступны дзень расейцы расстралялі мірную дэманстрацыю

Першы гучны замах на расейскую акупацыйную адміністрацыю адбыўся ў Херсоне. Там расстралялі Паўла Слабодчыкава – памочніка расейскага калабаранта Уладзіміра Сальдо.

Падзея мела месца раніцай 20 сакавіка і выклікала сапраўдную паніку сярод калабарантаў. Двое невядомых у чорным адзенні расстралялі аўтамабіль “Мэрсэдэс”, за рулём якога быў Слабодчыкаў, у салоне – яго жонка Наталля. Слабодчыкаў памёр на месцы, пасажырка з агнястрэльнымі раненнямі дастаўлена ў бальніцу.

Ужо ў панядзелак акупанты адкрылі агонь па ўкраінскай дэманстрацыі ў цэнтры Херсона, ёсць цяжка параненыя.

Корреспондент

Leave a Reply