Сырэсь Баляень: “Хутка загарыцца зорка Эрзян Мастор!”

Сырэсь Баляень: “Хутка загарыцца зорка Эрзян Мастор!”

Расійскія войскі не змаглі захапіць Харкаў, Чарнігаў, Сумы, Палтаву, Кіеў і іншыя буйныя ўкраінскія гарады. Яны панеслі вялікія страты і не замацаваліся ў гарадах, перайшлі на ракетныя абстрэлы жылых кварталаў і бамбёжкі грамадзянскай інфраструктуры. Масква ставіла на знішчэнне максімальнай колькасці мірнага насельніцтва, каб дэмаралізаваць праціўніка.

Аднак украінцы не толькі ўзмацнілі супраціў, але і атрымалі моцную міжнародную падтрымку, як гуманітарную, так і ваенна-тэхнічную. Акрамя таго, ва Украіну працягваюць прыязджаць валанцёры з усяго свету. Сярод іх прадстаўнікі паняволеных Масквой народаў Каўказа, Ідэль-Урала і Сібіры.

У шэрагах тэрытарыяльнай абароны Кіева вось ужо сем дзён ваюе Сырэсь Баляень – галоўны старэйшына эрзян, аднаго са шматлікіх фіна-венгерскіх народаў РФ. Ён звярнуўся да сваіх землякоў на роднай мове.

Відэазварот зняты ў Кіеве, на базе аднаго з падраздзяленняў, у якім ваююць Сырэсь Баляень і група эрзянскіх добраахвотнікаў.

Лідэр эрзянскага народа распавёў пра тое, што яны набываюць баявы вопыт ва Украіне, а таксама заклікаў суайчыннікаў не ўступаць у захопніцкую вайну, бо іх непазбежна чакае лёс палкоўніка расійскай арміі Ігара Ісайкіна – эрзянскага здрадніка, які загінуў пры спробе акупацыі аднаго з Украінскіх населеных пунктаў.

Сырэсь Баляень заклікаў эрзянцаў падрыхтавацца да калапсу Расійскай Федэрацыі і абвяшчэння новых краін, у тым ліку Эрзян Мастор (Краіны Эрзян).

Нагадаем, Сырэсь Баляень – адзін з самых вядомых дзеячаў фіна-вугорскага руху як у Расійскай Федэрацыі, так і ва ўсім свеце. У 2019 годзе на традыцыйнай эрзянскай малітве ў Рэспубліцы Мардовія Баляень быў абраны Інязорам, галоўным старастам эрзянскага народа, і атрымаў мандат ад Савета старэйшын, каб прадстаўляць інтарэсы народа перад расійскімі ўладамі і міжнароднай супольнасцю. У 2018 годзе разам з татарскім палітэмігрантам Рафісам Кашапавым Сырэс Баляен стварыў грамадзкі рух «Вольны Ідэль-Урал» ва Украіне. Гэты рух ставіць сваёй мэтай здабыццё рэальнага сувэрэнітэту рэспублік Башкартастан, Татарстан, Чувашыя, Удмуртыя, Марый Эл. «Вольны Ідэль-Урал» забаронены Міністэрствам юстыцыі Расійскай Фэдэрацыі аднак ячэйкі арганізацыі працягваюць нелегальна дзейнічаць на тэрыторыі Ідэль-Уралу, а таксама ў эміграцыі на тэрыторыі Польшчы, Велікабрытаніі, ЗША, Украіны і Турцыі.

Корреспондент

Leave a Reply