Сваякоў забітых чачэнцаў прымушаюць фальсіфікаваць дакумэнты, каб зэканоміць на абяцаных Пуціным выплатах

Сваякоў забітых чачэнцаў прымушаюць фальсіфікаваць дакумэнты, каб зэканоміць на абяцаных Пуціным выплатах

Тэлеграм-канал 1ADAT («рух у акупаванай Чачні супраць кадыраўскіх намеснікаў акупантаў») паведамляе пра тое, як у рэспубліцы крамлёўскія стаўленікі дамагаюцца таго, каб сваякі загінулых за пуцінскія амбіцыі не атрымалі ніякіх кампенсацый. Хаця бункерны пацук асабіста абяцаў мільёны нават за раненні, не кажучы ўжо пра смерць.

«У нас у Чачні пачасціліся выпадкі, калі сваякоў забітых ва Ўкраіне прымушаюць падпісваць акт аб смерці ў любым становішчы, акрамя смерці на вайне ва Украіне! Вось зараз няхай падумаюць тыя, хто едзе паміраць за кадырава (хоць наўрад ці ў іх ёсць мазгі). Вы пасля таго, як вас заб’юць, нішто і ніхто, вас нават не прызнаюць удзельнікамі вайны – вы як сабакі падыхаеце там, а маглі б накіраваць сваю зброю супраць тых, хто вас туды адпраўляе, больш гонару было б», – напісаў 1ADAT жыхар Чачні.

Зрэшты, гэтая тэхналогія даўно адпрацавана і мае мноства варыяцый. У каментарах да гэтага паведамлення іншы дадаў: «Нават калі адпраўлялі наймітаў у Сірыю, іх прымушалі рабіць афіцыйны развод, каб у будучыні не плаціць пенсіі і да т.п.».

Корреспондент

Leave a Reply