«Свабоду народам! Свабоду чалавеку!» У шэрагу расейскіх гарадоў пройдуць вулічныя акцыі

«Свабоду народам! Свабоду чалавеку!» У шэрагу расейскіх гарадоў пройдуць вулічныя акцыі

23 ліпеня Ліга Свабодных Нацый, якая згуртавала прадстаўнікоў паняволеных Крамлём народаў, правядзе мірныя вулічныя акцыі. Вось з якімі словамі яна звяртаецца да ўсіх неабыякавых.

Мы, прадстаўнікі паняволеных Расеяй народаў, усведамляем, што Масква спрабуе акупаваць Украіну і знішчыць яе дзяржаўнасць. У новай каланіяльнай вайне імперыя выкарыстоўвае салдат з раней заваяваных калоній. Менавіта іх, а не масквічоў і піцерцаў, адпраўляюць ваяваць. Нярускіх не шкада!

Бяспраўныя народы праліваюць сваю кроў, каб адабраць волю ва ўкраінцаў. Каб увесці іх у тое ж зневажальнае, рабскае становішча, у якім нашы народы знаходзяцца пад уладай расейцаў.

Не вайне! Далоў імперыю! Свабоду народам! Пад гэтымі лозунгамі мы выходзім на вуліцы гарадоў розных краін свету.

23 ліпеня Ліга Свабодных Нацый, якая згуртавала прадстаўнікоў паняволеных Крамлём народаў, правядзе мірныя вулічныя акцыі.

Мы патрабуем ад Расейскай Федэрацыі неадкладна спыніць ваенную агрэсію супраць Украіны і вывесці свае войскі з акупаваных украінскіх тэрыторый, у тым ліку з Крыму і Данбасу.

Мы просім урады дэмакратычных краін падтрымаць права народаў Расейскай Федэрацыі на самавызначэнне. Права на аднаўленне незалежнасці і стварэнне ўласных дзяржаў! Права, адабранае ў нас сілай!

Мы заклікаем выйсці на галоўныя плошчы вашых гарадоў з патрабаваннем давання суверэнітэту народам і тэрыторыям Расейскай Федэрацыі. Калі вы гатовы выступіць арганізатарам акцыі ў вашым горадзе – напішыце нам: lfn.feedback@gmail.com

Свабоду народам! Свабоду чалавеку!

Корреспондент

Leave a Reply