Стралкоў абвінаваціў кадыраўцаў у баязлівасці
Як высветлілася, кадыраўцы баяцца ўступаць у бой за Марыупаль. Вядомы рускі ваенны злачынец Стралкоў (ён жа Гіркін) абураны паводзінамі піяр-войскаў Крамля. Кадыраўцы катэгарычна адмаўляюцца ўдзельнічаць у цяжкіх баях за Марыупаль.
Пра гэта паведамляе выданне “Каўказ-Цэнтр”. Нагадаем, што на днях асабісты кілер Кадырава Адам Дэлімханаў пагражаў захапіць Марыупаль і прапаноўваў абаронцам горада «здацца пакуль не позна».
Але насамрэч высветлілася, што банда пуцінскіх марыянетак, раздзьмутая тэлевізійнай прапагандай, баязліва адмаўляецца ўдзельнічаць у цяжкіх баях за Марыупаль.
Стралкоў (Гіркін) паскардзіўся ў сваім Telegram на тое, як паводзяць сябе кадыраўцы.
«Працягваюцца цяжкія вулічныя баі за Марыупаль… Па паведамленнях з месца, чачэнцы ў бой не ўступілі да гэтага часу», – паведаміў Стралкоў.
Ён выказаў здагадку, што кадыраўцаў “берагуць” для чарговай піяр-кампаніі. «Камусьці трэба будзе потым пазіраваць “на фоне перамогі”? А яны бадзёрыя, мужныя, спартовыя, выдатна экіпіраваныя. І на камеру будуць выглядаць вельмі самавіта… А рускія? А рускіх не шкада», – абурыўся Стралкоў (Гіркін).
Аб тым, што кадыраўцы ва Украіне не ваююць, а займаюцца ўласным піярам, заявіў раней прадстаўнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў.
«Яны прысутнічаюць на тэрыторыі Украіны з самага пачатку канфлікту. Аднак удзелу іх у баях мы ні разу не ўбачылі. Больш падобна на піяр-войскі. Яны робяць шмат відэа і фота, як ходзяць з аўтаматамі, зачышчаюць дамы… пагражаюць Зяленскаму і ўкраінскім войскам, што за два дні зачысцяць усю Украіну. Але ўжо 19-ы дзень вайны, і дзе вашыя 2 дні? (…) Да баявых аперацый яны, верагодна, не падрыхтаваны і не навучаны…. Усе іх “перамогі” – прыйсці на пустую базу, павесіць свой сцяг і сказаць: «Ура, мы перамаглі», – распавёў Левіеў у каментары журналістам «Новага часу».
Leave a Reply