Статыстыка сведчыць, што Крэмль кідае ў мясасечку вайны прадстаўнікоў аўтахтонных народаў Расеі і беражэ этнічных рускіх.
Па дадзеных Міхаіла Падаляка, дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, на вайне супраць Украіны гіне ў дзясяткі і нават сотні разоў больш тувінцаў, буратаў і дагестанцаў, чым масквічоў. Такім чынам, Расея здзяйсняе наўмысны этнацыд.
«Забойчая статыстыка. У сярэднім масквічы гінуць на фронце радзей у 87,5 разы, чым дагестанцы, у 275 разоў – чым бураты і ў 350 – чым тувінцы. Маскоўскі рэжым выкарыстоўвае вайну не толькі як інструмент масавага знішчэння ўкраінцаў, але і як спосаб наўмыснага этнацыду, у прыватнасці, народаў РФ», – напісаў Падаляк.
Што ж, усё больш відавочна, што Крэмль кідае ў мясасечку вайны прадстаўнікоў аўтахтонных народаў Расеі і беражэ этнічных рускіх. Гэта яўны этнацыд на карысць тытульнай нацыі. Украінцы лічаць, што так знішчаць іншыя народы нават Гітлер не дадумаўся, і спадзяюцца, што ў РФ гэтая статыстыка хоць каго-небудзь прымусіць задумацца аб тым, за чые інтарэсы ён збіраецца ваяваць.
Leave a Reply