Што будзе, калі вайна ва Украіне скончыцца для Пуціна перамір’ем на яго ўмовах?
Пра гэта расказвае кіраўнік Башкірскага палітычнага цэнтра Руслан Габасаў.
Для нацыянальных рэспублік гэта найгоршы варыянт з усіх, якія могуць быць.
Усе памятаюць словы Пуціна аб нацыянальных рэспубліках СССР як аб «міне запаволенага дзеяння». Так ён выказаўся аб праве на выхад саюзных рэспублік.
Даўно зразумела, што мара Пуціна – унітарная імперыя, і ён шмат гадоў ідзе да гэтай мары.
Усе яго дзеянні па знішчэнні суверэнітэтаў рэспублік, інстытутаў прэзідэнцтва, нацыянальных моў; адабрання рэспубліканскай уласнасці; скажэнне нацыянальнай гісторыі; рэпрэсіі супраць нацыянальных дзеячаў і шмат іншага вялі да адной мэты – паступовага выпустошвання нацыянальных рэспублік і далейшай іх ліквідацыі.
Пакуль ідзе вайна з Украінай, нацыянальныя рэспублікі Пуцін чапаць не будзе. Пакуль яшчэ яму патрэбны башкіры, дагестанцы, бураты, тувінцы, чачэнцы, татары і многія іншыя прадстаўнікі карэнных народаў, каб з іх дапамогай заваёўваць і насаджаць «рускі свет».
Ваюючы з іх дапамогай, ён адначасова вырашае і іншую задачу – утылізуе самае пасіянарнае грамадства ў Расеі.
Калі толькі наступіць перамір’е на ўмовах Пуціна, першае, што ён зробіць, гэта зачысціць усіх, хто выступаў супраць вайны. Рэпрэсіі захліснуць Расею.
Расправіўшыся з непажаданымі, наступным крокам ён ліквідуе нацыянальныя рэспублікі.
Усе гэтыя размовы аб дэкаланізацыі Расеі, незалежнасці нацыянальных рэспублік, дэзінтэграцыі расейскіх рэгіёнаў палохаюць Маскву.
І як толькі яны вырашаць пытанні ва Украіне, яны 100% знішчаць усе рэспублікі на радасць імперцам тыпу Дугіна, Халмагорава або Стралкова.
Так што, байцы з нацыянальных рэспублік, падумайце, за што вы ваюеце.
Вы ваюеце за ліквідацыю ўласных рэспублік!
Можа, час ужо павярнуць зброю ў руках супраць імперыі?
Гэтая вайна вырашыць усё. Або ўсё абнуліць.
Leave a Reply