Салдатаў тэрміновай службы з Кабардзіна-Балкарыі плануюць паслаць ва Украіну

Салдатаў тэрміновай службы з Кабардзіна-Балкарыі плануюць паслаць ва Украіну

Пазваныя на тэрміновую службу у лістападзе-снежні 2021 года салдаты тэрміновай службы з Кабардзіна-Балкарыі (Расійская Федэрацыя) могуць быць накіраваныя для ўдзелу ў ваеннай агрэсіі Расіі на тэрыторыі Украіны. Пра гэта самі салдаты расказваюць бацькам, якія звярнуліся па дапамогу ў асацыяцыю па садзейнічанню абароне правоў вайскоўцаў і прызыўнікоў “Камітэт салдацкіх маці”.

Старшыня асацыяцыі Святлана Голуб паведаміла, што вайскоўцы праходзілі тэрміновую службу в матастралковым палку ў Бранскай вобласці, але 9 лютага іх вывезлі ў Белгарадскую вобласць для ўдзелу ў вучэннях, аднак пасля сканчэння вучэнняў 20-га лютага іх пакінулі на мяжы з Украінай.

“Да нас прыйшоў зампаліт, сказаў, “збірайце намёты, ваенны гарадок – 27-га лютага будзе адсылка “туды””. Яны абураюцца: “Як так? Прэзідэнт Пуцін сказаў, што ў баявых дзеяннях ва Украіне ўдзельнічаюць толькі кантрактнікі, а тут з салдатаў тэрміновай службы робяць кантракнікаў”,  паведаміла праваабаронца.

У атрыманай “Камітэтам салдацкіх маці” ад бацькоў Кабардзіна-Балкарыі заяве (яе падпісалі 24 жыхары рэспублікі) бацькі пратэстуюць супраць адсылкі іхных дзяцей на вайну.

“Мы адразу ж накіравалі зварот бацькоў у ваенную пракуратуру, ваенны следчы камітэт, міністэрства абароны. Які будзе ад гэтага эфект? Незразумела. Калі “партыя сказала “трэба”, афіцыйныя асобы будуць выконваць пастаўленыя задачы, у іншым выпадку яны страцяць свае пасады,” – кажа Голуб.

Нагадваем, што 27-га лютага стала вядома пра гібель на тэрыторыі Украіны Магамеда Тушаева, які быў камандзірам аднаго з элітных падраздзяленняў Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання “Терек” Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расейскай Федэрацыі, быў кавалерам ордэна Кадырава і на ўрачыстай цырымоніі ўзначаліў 141 спецыяльны полк Нацгвардыі імя Кадырава ў снежні 2017 года. Таксама вядома аб гібелі кадыраўцаў у баях пад Кіевам.

Раней галава Чэчэнскай Рэспублікі (у складзе Расейскай Федэрацыі) Рамзан Кадыраў рэзка змяніў сваю рыторыку ад ваяўнічых пагрозаў украінцам  да заклікаў аб спыненні вайны.

Корреспондент

Leave a Reply