Сакрэт «магілізацыі для бедных і багатых» вельмі просты

Вядомы ўкраінскі блогер Алі Татар-задэ распавёў аб схеме, абкатаную яшчэ ў Расейскай імперыі 100-150 гадоў таму. Менавіта па такой схеме адбываецца пуцінская мабілізацыя.
«Спачатку для бедных. Вось нейкі дахадзяга-маскавіт, яго бяруць і магілізуюць. Ён кажа, хто вы, што гэта, чаму вы маўчыце, гэта жахлівая памылка. Яго прывозяць у ваенкамат і кажуць:
– Дык вось ты які, Імярэк. (Называюць увогуле не яго прозвішча.)
Ён кажа, я не Імярэк, я вось такі, праверце.
Але яго запісваюць з чужымі ініцыяламі.
А зараз для багатых.
Сына чалавека з грашыма бяруць у войска. Сувязі са цывільнымі не дапамагаюць. Усе грошы праз вайскоўцаў, але там трэба адразу купіць залаты ўнітаз. Добра, бацькі знаходзяць на ўнітаз. Што далей?
А далей – 1) сына запісваюць у войска;
2) ловяць чувака, які на яго ўмоўна падобны (проста ўзрост + – 10 гадоў і рост + – 10 см) – маўляў, падчас шляху сабачка мог падрасці;
3) сына здымаюць са спісаў тых, каму забаронена на выязджаць, паколькі ён ужо прызваны, ваенкамы пытанняў да яго не маюць;
4) сын адпраўляецца за мяжу са строгай забаронай інстаграміцца;
5) між тым сын «ваюе». Калі двайнік выжыве, то сын атрымае баявы стаж, дабаўку да пенсіі і іншыя ганаровыя бонусы. Можна вяртацца з-за мяжы;
6) калі двайніка заб’юць, то сынок таксама вяртаецца (вядома, калі захоча). З яго робяць «цудам выжыўшага», складаюць рэпартаж аб чароўным выратаванні, узнагароджваюць.
Калі двайнік выратуецца і пачне казаць праўду – яго пасадзяць за дыскрэдытацыю вызваленчай арміі», – распавядае Алі Татар-задэ.
Таксама ён тлумачыць, што, паколькі схема абкатаная, то калі Імярэк здасца ў палон, яго «Гайд» не будзе лічыцца ворагам народа, «бо ён будзе іхтамняма і выўсёхлусіце. Прад’явяць сапраўднага імярэка – жывы, здаровы, ненавідзіць Украіну».
Leave a Reply