«Рэгіяналістаў РФ мала падтрымліваць толькі правядзеннем форумаў і канферэнцый»: заява Форума Свабодных Народаў ПостРасеі
Падаем гэты тэкст цалкам.
Неабходна весці працу як з грамадзянамі РФ, так і з тымі, хто пражывае за межамі РФ.
Неабходна ствараць такія ўмовы, пры якіх яны проста не павінны мець іншага выбару, акрамя як рабіць нешта для знішчэння РФ.
Неабходна праца заходніх спецслужбаў і СБУ, падрыхтоўка дыверсійных груп, а таксама ідэалагічных груп, якія будуць весці працу на тэрыторыі РФ з мясцовым насельніцтвам. Неабходна праца з мясцовымі элітамі, якія незадаволеныя існуючым становішчам рэчаў або маюць «слабыя месцы» – грахі, удзел у карупцыйных схемах і іншыя моманты, якія не хацелася б агалошваць.
Тое ж самае трэба рабіць і на ніжэйшых узроўнях. Не трэба цурацца такіх метадаў, бо гаворка ідзе аб захаванні дэмакратычнай сістэмы ў свабодным свеце і аб бяспецы вольнага свету.
Неабходна ствараць трэніровачныя лагеры для байцоў, якія ў перспектыве будуць удзельнічаць у вызваленні сваіх рэгіёнаў.
Трэба ўкладваць у гэта пэўныя сродкі, неабходна забяспечваць гэтыя групы зброяй, з байцамі павінны працаваць спецыялісты НАТА і УСУ. А таксама трэба стварыць умовы, у якіх кадраваму ваеннаму УС РФ будзе выгадны пераход на бок цывілізаванага свету, так як гэтыя спецыялісты будуць больш чым карысныя для вызвалення акупаваных РФ тэрыторый. Натуральна, неабходна адначасна правяраць такіх добраахвотнікаў на магчымасць закіду «кратоў».
Гаворка ідзе аб гульні ў доўгую, і на коне – будучыня і бяспека вольнага свету.
Пачынаць трэба ўжо зараз, калі пасля паразы ў Херсоне РФ слабая як ніколі, а рэйтынг недаімперыі знаходзіцца ніжэй за плінтус.
Leave a Reply