«Распад імперыі непазбежны гэтак жа, як і кіпенне вады пры тэмпературы 100 градусаў па Цэльсіі»
У незалежным выданні «Звон ХХІ» лічаць, што Каўказ стане першым у чарзе на сваю заслужаную стагоддзямі зняваг і генацыдаў свабоду.
Няма ні кроплі здзіўлення ў тым, што ганарлівыя мусульманскія жанчыны сёння адважней і смялей, чым «духоўныя» расейцы, якія толькі могуць памахаць хустачкай услед жывому трупу або пажаліцца ў каментарах Сіманьян на несправядлівую мабілізацыю.
Мы верым і ведаем, што неверагодная сіла сапраўднага ісламу, нацыянальнага духу і самасвядомасці, незагойны, неадпомшчаны боль за ўсё гора, якое Расея прычыніла народам Каўказа за папярэднія стагоддзі, сёння выплеснецца высакароднай і апантанай лютасцю на галовы сатрапаў і каланізатараў, якія гаспадараць не па сваім праве, а па сваёй хіба што спрадвечнай, шавіністычнай подласці і прагнасці да ўсяго, што ім не належыць.
Вы – не адзіны народ. Ні з украінцамі, ні з чачэнцамі, ні з буратамі, ні з кумыкамі, ні з аварцамі, ні з татарамі, ні з лезгінамі, ні з грузінамі, ні з казахамі, ні з беларусамі, ні з таджыкамі, ні з узбекамі, ні з армянамі, ні з азербайджанцамі і ні з сотнямі іншых.
Вы – іншы народ. Вы народ, які стагоддзямі піў і еў плоць. Парабляў, дэнацыяналізаваў, рабаваў, прыніжаў, знішчаў.
Вы – гэта той народ, які не толькі абыякавы да болю іншых, але які і бязмоўна аддае на закол сваіх дзяцей. А часта не маўкліва. А часцяком ваша пакора аддае ноткамі радаснага павісквання, захаплення ад таго, што вы беспярэчна выконваеце волю сваіх рабаўладальнікаў, аддаючы свае жыцці, а таксама жыцці сваіх дзяцей і родных на іх пацеху, за іх вар’яцкія ідэі, за іх палацы і хворыя, імперскія фантазіі.
Ніхто на гэтай планеце з вамі не ўжывецца, пакуль вы не пачнеце паважаць сябе.
А каб вы пачалі б паважаць сябе, што мусіць здарыцца?
Вас павінны прыйсці і навучыць гэтаму.
Навучыць пакінутых. Тых, хто застаўся пасля вялікай чысткі, якую вам зладзіў ваш умілаваны цар.
Слава Украіне! Слава свабодалюбным народам Каўказа!
Канец імперскай Расеі не надыходзіць.
Ён ужо надыйшоў!
Leave a Reply