Расея збірае наймітаў “Хезбалы” для вайны супраць Украіны

Расея збірае наймітаў “Хезбалы” для вайны супраць Украіны

Расея нясе велізарныя страты, таму краіна-агрэсар працягвае шукаць новых наймітаў, якія гатовыя загінуць на ўкраінскай зямлі. Ад 800 да 1000 ліванскіх шыітаў “Хезбалы” рыхтуюцца да вайны з Украінай на баку Расеі.

Пра гэта паведамляе Kavkaz Center са спасылкай на ліванскі тэлеканал «Аль-Хадас».

Як паведамляюць журналісты, члены банды Вагнера правялі перамовы з шыітамі ў Ліване аб адпраўцы іх атрадаў ва Ўкраіну.

Першыя 200 чалавек павінны прыбыць 29 сакавіка на авіябазу ў Гомельскай вобласці Беларусі. Згодна з пагадненнем, плата за наём аднаго тэрарыста “Хезбалы” складзе 1500 долараў у месяц.

Акрамя таго, “Хезбала” і Іран могуць атрымаць некаторыя прэферэнцыі на буйныя здзелкі.

Адразу пасля сустрэчы «Хезбала» адкрыла цэнтр вярбоўкі ў сірыйскіх гарадах Кусейр, Алепа, Ябруд і Саіда-Зейнаб, а таксама ў паўднёвым прыгарадзе Бейрута ў Ліване, які кантралюецца гэтай праіранскай шыіцкай групоўкай.

Журналісты адзначаюць, што лідэр «Хезбалы» Хасан Насрала раней адмаўляў «любую магчымасць удзелу ў вайне ва Ўкраіне». Аднак на самой справе набор ідзе поўным ходам.

Нагадаем, шэраг заходніх СМІ таксама паведамілі, што рэжым Асада паабяцаў Расеі прадставіць свае сілы для вайны ва Ўкраіне. Аднак абяцанне ён пакуль не выканаў.  Такія звесткі ёсць у Галоўным упраўленні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Тым часам Масква тэрмінова перакідвае свае войскі ва Ўкраіну з вайсковых баз, якія знаходзяцца за межамі Расеі. Сёння вядома, што войскі выводзяцца з баз у Таджыкістане, Карабаху, Абхазіі і Цхінвалі.

Азербайджан неадкладна скарыстаўся сітуацыяй і ўзяў пад кантроль шэраг вышынь, якія да гэтага часу незаконна ўтрымлівалі армянскія фарміраванні пад выглядам так званых расійскіх «міратворцаў».

Паводле мясцовых крыніцаў, 102-я ваенная база ў Гюмры, размешчаная ў Арменіі, фактычна апусцела.

У сацыяльных сетках таксама з’яўляюцца паведамленні пра пэўныя грузінскія фармаванні, якія гатовыя «вызваліць Абхазію». Гэтыя паведамленні з’явіліся пасля таго, як стала вядома, што расейскія войскі былі перакінутыя ва Ўкраіну з Паўднёвай Асеціі (4-я вайсковая база) і Абхазіі (7-я вайсковая база).

Назіральнікі пішуць, што Пуцін збірае ўсе свае рэзервы, каб паспрабаваць змяніць сітуацыю ва Ўкраіне. Таму красавік, па ўсім, будзе вызначальным у расейска-ўкраінскай вайне.

Корреспондент

Leave a Reply