Расея прыкрываецца жанчынамі і дзецьмі і парушае правілы вайны – Генштаб УСУ
Расейскі агрэсар выкарыстоўвае забароненыя Міжнародным гуманітарным правам метады вядзення баявых дзеяў: прыкрываецца мірнымі жыхарамі, разгортвае ваенную тэхніку ў жылых раёнах.
Расейская Федэрацыя працягвае назапашванне авіяцыйнай тэхнікі і актывізацыю спецпрызначэнцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. На аэрадроме Мачулішчы засярэджана больш за 50 самалётаў, 10 верталётаў і 2 самалёты Ан-124. З аэрадромаў Баранавічы і Мачулішчы пастаянна вылятаюць транспартныя самалёты ў напрамку Ўкраіны.
Беларускае камандаванне прывяло ў баявую гатоўнасць частку сваіх падраздзяленняў.
Праводзячы наступальную аперацыю ва Ўкраіне, расейскія акупанты выкарыстоўваюць забароненыя Міжнародным гуманітарным правам метады вядзення баявых дзеяў: захопліваюць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры, апранаюць форму ўкраінскіх ваенных, паліцэйскіх ды прадстаўнікоў Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, дыверсійныя групы спецпрызначэнцаў выкарыстоўваюць карэты хуткай дапамогі і паліцэйскія машыны, выкрадзеныя з лякарняў і станцый хуткай дапамогі.
Тэрарысты займаюць памяшканні дзіцячых летнікаў і школ, артылерыя і Рэактыўныя сістэмы залпавага агню праціўніка размяшчаюцца на спартыўных пляцоўках.
У Кіеве нядаўна былі заўважаныя тры машыны хуткай дапамогі з умоўным маркіраваннем захопнікаў.
У Гэнічэскім раёне на Херсоншчыне расейскія акупанты разгарнулі падраздзяленні артылерыі МСТА-С у жыллёвым будынку.
У напрамку Макаріў – Кіеў рухаецца калона, для прыкрыцця на бранятэхніцы вораг размясціў дзяцей і жанчын.
Разам з тым, маральна-псіхалагічны стан акупацыйных войскаў нізкі, адзначаюць у Генштабе. Каля Карукаўкі на Чарнігаўшчыне жаўнеры тэрміновай службы УС РФ гатовыя скласці зброю і здацца ў палон.
Сотні адзінак выведзеных з ладу браніраваных машын і танкаў па ўсёй тэрыторыі Украіны пакінутыя ўздоўж дарог.
Станам на 18.00 страты праціўніка ў асабовым складзе склалі каля 4500 асоб.
Знішчана і пашкоджана самалётаў – 27 адзінак (удакладняецца), гелікоптэраў – 26 адзінак, танкаў – каля 150, ББМ – болей 700 адзінак, гармат – каля 50, адзін ЗРК БУК, чатыры РСЗА БМ-21, 60 цыстэрнаў, 2 БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню, караблі, кацеры – 2 адзінк
Leave a Reply