Расейскія алігархі вывозяць маёмасць у Дубай
З моманту аб’яўлення Расеяй вайны Украіне прадстаўнікі расейскай эліты пачалі вывозіць маёмасць, сярод якой каштоўныя карціны, у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Так, за час вайны ва Украіне ў Дубай ужо здзейснілі рэйсы алігархі з бліжэйшага асяродку прэзідэнта Расеі.
28 лютага з Ніцы ў Дубай прыляцеў самалёт Bombardier Global 5000, якім, па дадзеным крыныцаў “Украінскай праўды”, карыстаюцца браты Ратэнбергі. .
26 лютага пералёт Масква-Дубай-Масква на працягу однаго здзейсніў самалёт Bombardier Global 5000 алігарха Юрыя Трутнева.
Борт Рамана Абрамовіча Boeing 787-8 Dreamliner на працягу вайны двойчы лятаў у Дубай. Першы раз 28 лютага. 4 сакавіка ён вярнуўся ў Маскву і ў той жа дзень зноў выляцеў у Дубай.
24 лютага ў Дубай прыляцеў борт борт Bombardier Global 7500 Сяргея Чэмезава. Самалёт выляцеў з Масквы, зрабіў стыкоўку ў Тэль-Авіве і накіраваўся ў Эміраты. Вярнуўся ў Маскву самалёт толькі 3 сакавіка.
Гэтай ноччу ў Эміраты выляцеў самалёт міністэрства абароны Расейскай федэрацыі.
4 сакавіка апоўначы з вайсковага аэрадрома Чкалаўскі ў Маскоўскай вобласці выляцеў самалёт Ту-154М з бартавым нумарам RA-85041 і ранкам 5 сакавіка ён здзейсніў пасадку ў аэрапорце Аду-Дабі.
Leave a Reply